Пра VIOLEX

VIOLEX — адкрытая інтэрнэт-пляцоўка для прафэсіяналаў у галіне журналістыкі й фатаграфіі, а таксама ўсіх, хто марыць паспрабаваць сябе ў ролі аўтараў ці фатографаў.

VIOLEX актыўна падтрымлівае беларускую мову й культуру.

VIOLEX — гэта сьвет без палітыкі й нэгатыву, таму наш сайт зьбірае матэрыялы выключна разьвіцьцёвага, спазнаваўчага й натхняльнага характару. Разам з намі вы зможаце пабываць у самых далёкіх кутках нашае плянэты, пазнаёміцца з традыцыямі й звычаямі розных краінаў, даведацца пра апошнія навуковыя дасягненьні й навіны са сьвету мастацтва. Цікавыя падзеі, захапляльныя гісторыі, неймаверныя факты, арыгінальныя інтэрвію, рэдкія здымкі й карысныя парады — усё гэта вы знойдзеце на старонках нашага ўнівэрсальнага інтэрнэт-рэсурсу.

VIOLEX рады вітаць сваіх аднадумцаў і заўжды адкрыты новым ідэям. Кожны ахвотнік можа зрабіцца часткаю нашае каманды.