Ля берагоў паўвыспы Ле-Морн-Брабан (Le Morne Brabant), у паўднёва-заходняй частцы астраўной дзяржавы Маўрыцы (Mauritius), можна назіраць дзівосную прыродную анамалію — ілюзію падводнага вадаспаду, што можна пабачыць з вышыні птушынага лёту. Неймаверная аптычная ілюзія ўзьнікае ў выніку руху глеістых адкладаньняў зь пяску, выкліканага моцнымі падводнымі плынямі. Ілюзія становіцца бачнаю дзякуючы крыштальна чыстым акіянічным водам Індыйскага акіяну.







Камэнтары:0