0

Ці існуе рай на зямлі?

Праглядаў: 936
Ці існуе рай на зямлі? «Безумоўна!» — хорам адкажуць жыхары Краіны ўзыходнага сонца й шчасьліўцы, якія пасьпелі пабываць на поўначы японскае выспы Кюсю (Kyūshū). Тут, у мястэчку Кітакюсю (Kitakyūshū), разьмесьціўся сапраўдны райскі сад, які, штопраўда, насуперак агульнаму меркаваньню, называецца Каўачы Фудзі (Kawachi Fuji). Тэрыторыя прыватнага саду плошчаю 10 000 кв. м. цалкам засеяная мільёнамі разнастайных відаў кветак. Але асабліва вабяць сваёй неймавернаю прыгажосьцю й вельмі далікатным араматам гліцыніі — дрэвападобныя расьліны, што сягаюць вышыні 15-18 мэтраў, з эфэктнымі галінамі-ліянамі, усыпанымі падчас квіценьня духмянымі кветкамі.

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Гліцыніі або інакш ўістэр’і, названыя ў гонар амэрыканскага навукоўца-анатома Каспара Ўістара (Caspar Wistar), распаўсюджаныя па ўсёй Японіі й нярэдка сустракаюцца ў некаторых іншых кутках зямлі: Кітаі, ЗША ды нават Расеі. Але пабачыць незвычайную прыгажосьць гэтых цудоўных расьлінаў турысты імкнуцца менавіта тут — у садзе Каўачы Фудзі. Галоўная яго цікавінка — 300-мэтровы танэль Ўістэрыя (Wisteria), што ўяўляе сабою густа пакрыты галінамі гліцыніі мэталічны каркас у выглядзе двух купалаў і кратаў памерам з колькі тэнісных кортаў. Пры тым, што сад быў адкрыты для наведнікаў яшчэ ў 1977 годзе, папулярнасьць сярод падарожнікаў усяго сьвету ён займеў толькі праз 35 гадоў, калі інтэрнэт літаральна выбухнуў здымкамі казачнага танэлю.

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Цяпер пабываць у Каўачы Фудзі можна ўвесну і ўвосень — калі ўсе 150 гліцыніяў 22 розных відаў квітуць або калі іх лісьце мяняе свой колер. Найбольш адпаведны час наведаць сад — канец красавіка, бо менавіта тады пачынаецца штогадовы фэстываль. Толькі крочыўшы ў танэль Ўістэрыя, вы будзеце захопленыя дзівоснымі пэйзажамі, што імгненна вымалююцца вакол вас. Можна не сьпяшаючыся пашпацыраваць, удыхаючы цудоўныя араматы кветак, прысесьці адпачыць, назіраючы за пахістваньнем на ветры лозаў, што зьвісаюць з дрэваў, і нават напоўніцу атрымаць асалоду ад абеду, зладзіўшы сярод усяго гэтага хараства невялікі пікнік.

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Ці існуе рай на зямлі?

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код