0

Go Skateboarding Day у Менску

Праглядаў: 573
21 чэрвеня адзначылі Міжнародны дзень скейтбордынгу (Go Skateboarding Day) — афіцыйнае штогадовае сьвята, зацьверджанае Міжнароднаю асацыяцыяй скейтборд-кампаніяў (International Association of Skateboard Companies).

Штогоду 21 чэрвеня ўва ўсіх гарадах аматары гэтага віду спорту зьбіраюцца разам, каб адзначыць сьвята сумленным спаборніцтвам за званьне найлепшага скейтбардыста. Ня стаў выключэньнем і Менск. У сквэры 70-годзьдзя Трактарнага заводу на імпрэзу прыйшлі больш за 50 чалавек рознага веку. Заўзятары, удзельнікі – усе ўважліва сачылі за хадою спаборніцтва. Хочацца адзначыць, што тут былі ня толькі падлеткі — некаторым ледзь споўнілася 11 гадоў, а таксама маладзёны ад 18 да 35 гадоў. Арганізатарам выступіў індывідуальны прадпрымальнік Дзьмітры Далгарукі.

— Я рады, што ў Менску шмат моладзі, якая займаецца скейтбордынгам, — распавядае Дзьмітры. — Сёньня ў парку мне дапамагаюць некалькі хлопцаў-энтузіястаў. Яны судзяць паводле дзесяцібальнае сыстэмы, рэгіструюць удзельнікаў і сочаць за парадкам. Нам вельмі пашанцавала з надвор’ем. Акрамя таго, хочацца падзякаваць адміністрацыі Трактарнага заводу за магчымасьць па-культурніцку адзначыць Міжнародны дзень скейтбордынгу.

Нягледзячы на азарт спаборніцтва, гледачы ды супернікі воплескамі падтрымлівалі выступоўцаў, калі нейкі элемэнт не ўдаваўся. А што можа быць лепш для свята, як не актыўны адпачынак?..

Фота: Ірына Сьвяцкая

Фота: Ірына Сьвяцкая

Фота: Ірына Сьвяцкая

Фота: Ірына Сьвяцкая

Фота: Ірына Сьвяцкая


Тэкст і фота: Ірына Сьвяцкая

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код