0

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Праглядаў: 185
Першая прымітыўная каналізацыйная сыстэма зьявілася ў Парыжы яшчэ ў час Рымскай імпэрыі. Усе яе 18 мэтраў захаваліся да сёньня ў адным з сталічных кварталаў пад рэшткамі старажытных лазьняў. Цікава, што гісторыя парыскае каналізацыі зрабілася значнаю часткаю гісторыі разьвіцьця ўласна гораду.

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

З моманту распаду Рымскай імпэрыі Парыж на вякі захрас у брудзе й поўнай антысанітарыі. У адкрытыя стокі бесцырымонна скідвалі ўсё сьмецьце, а калі ровень вады ў Сэне ўзрастаў, усе гэтыя смуродныя адкіды вывяргаліся вонкі, пакрываючы сабою гарадзкія вуліцы. Дарэчы, з гэтым фактам зьвязаная і сьмерць старэйшага сына караля Людовіка VI — выпадкова ўпаўшы ў сьцёкавую канаву, Філіп Малады падхапіў сьмяротную інфэкцыю, ад якое гэтак і ня здолеў акрыяць.

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Усе спробы разьвязаць гэтую сур’ёзную праблему канчаліся нічым. Сытуацыя зьмянілася адно ў 1850 годзе, калі справаю заняўся адораны францускі інжынэр Эжэн Бэльґран (Eugène Belgrand). Яму спатрэбіліся 10 гадоў, каб прывесьці да ладу парыскую каналізацыю. Бэльґран удасканаліў сыстэму водазабесьпячэньня гораду й спраектаваў новую бездакорную сыстэму каналізацыйных тунэляў, улучыўшы ў яе ўжо існыя, але даўно забытыя каналы.

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Каб як мага хутчэй і таньней ачысьціць нанова адшуканыя тунэлі, у Парыжы пусьцілі чутку, быццам там былі знойдзеныя каштоўнасьці. Тысячы сквапных скарбашукальнікаў шуганулі ў падзем’е на пошукі багацьця. Прабіваючыся празь бясконцыя нечыстоты й выграбаючы наверх тоны векавога бруду, яны, самыя таго не заўважаючы, расчысьцілі хітраму Бэльґрану кілямэтры тунэляў.

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)

Гэтыя ды іншыя ня меней дзівосныя гісторыі распавядзе вам Музэй каналізацыі ў Парыжы. Апроч таго, тут вы зможаце на ўласныя вочы пабачыць, як уладкаваны падземны тунэль сьсярэдзіны, паглядзець на калектар авэню Баске (Avenue Bosquet) і сыстэму аховы ад навадненьняў на пляцу Супраціву (Place de la Résistance). Таксама вы даведаецеся, якія мэтады ачышчэньня вады выкарыстоўваліся цягам усяго існаваньня каналізацыі, агледзець макеты й сапраўдны каналізацыйны абсталюнак.

Музэй каналізацыі ў Парыжы (Фота + Відэа)


Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код