0

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Праглядаў: 296
Адзін з самых арыгінальных і ўнікальных музэяў, як ні дзіўна, стварылі сапраўдныя шпіёны. Заснавальнік Міжнароднага музэю шпіянажу Пітэр Эрнэст (Peter Earnest) праслужыў у CIA 36 гадоў, сябрамі ж Кансультатыўнае рады зрабіліся былыя агенты сусьветных спэцслужбаў: дырэктар CIA і FBI, генэрал-маёр КГБ, старшыня палаты прадстаўнікоў ЗША, працаўнік Рады нацыянальнае бясьпекі ЗША ды інш. У якасьці экскурсаводаў да супрацы актыўна прыцягваюцца экс-шпіёны з усяе плянэты.

Музей шпионажа

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Незвычайны музэй, што адчыніўся ў ліпені 2002 году ў амэрыканскай сталіцы, прэзэнтуе наведнікам 5 сталых экспазыцыяў. Аднак перад наведаньнем асноўных выставачных заляў ізноў прыбылым давядзецца прайсьці свайго роду «правяраньне на трываласьць»: прыдумаць сабе новыя імя й біяграфію, вызначыцца з мэтаю прыбыцьця й давесьці праўдзівасьць сваёй легенды на дэтэктары хлусьні. У «Школе шпіёна» экскурсантам прапаноўваюць прайсьці адмысловы курс, што ўлучае навучаньне асноўным шпіёнскім навыкам. Тут вас навучаць працаваць з прыладамі праслухоўваньня, выяўленьня вонкавага назіраньня, мастацтву пераўвасабляцца, узломваць коды й асновам крыптаграфіі.

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Атрыманыя навыкі вы зможаце тут сама прымяніць на практыцы — для гэтага падрыхтаваныя разнастайныя кўэсты. Напрыклад, неабходна будзе вызначыць на аэраздымках схаваную вайскова-марскую базу Ірану ці трэнавальны лягер аўганскіх тэрарыстаў; вылічыць, хто з пэрсанажаў на экране ўяўляе пагрозу; знайсьці пароль для дэактывацыі выбуховае прылады; залезьці ў вэнтыляцыйны канал і адшукаць месца, адкуль можна падслухаць сакрэтныя перамовы памагатых былога кубінскага дыктатара.

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

У астатніх чатырох залях можаце азнаёміцца з этапамі разьвіцьця выведкі зь біблейскіх часоў і аж да канца ХХ ст., даведацца пра жыцьцё сапраўдных спэцагентаў і падрабязнасьці пэрыяду халоднае вайны. Вам прадэманструюць прыладу й працу разнастайных тэхнічных сродкаў, што калі-кольвек выкарыстоўваліся шпіёнамі — гэта і пісталет у футарале з-пад памады, і камэра, што здымае «скрозь сьцяну», партатыўная шыфравальная машына «Энігма» (Enigma), паліто з гузікамі-камэрамі, парасон з атручаным канцавіком і, урэшце, лётны «Эстан Марцін» (Aston Martin) знакамітага агента 007.

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

У сувэнірнай лаўцы выставачнага комплексу можна набыць розныя цікавыя дробязі: куфэркі з хованкамі, гадзіньнік з убудаванаю камэраю, адмычкі, замаскаваныя пад звычайную крэдытную картку, асадкі зь нябачным атрамантам, шыфравальныя кемікі, канцылярскія тэчкі з грыфам «Цалкам сакрэтна» і шмат-шмат іншага.

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)

Міжнародны музэй шпіянажу ў Вашынгтоне (Фота + Відэа)


Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код