0

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Праглядаў: 598
Новую канцэпцыю малюсенькага экадому на колах прэзэнтаваў сьвету дызайнэр Алек Лісэфскі (Alek Lisefski). Распрацоўнік разам з сваёй сяброўкаю асталяваліся ў адным з сваіх міні-трэйлераў, паставіўшы яго ў зацішным і жывапісным кутку амэрыканскага гораду Сэбэстапоўл (Sebastopol, штат Каліфорнія).

Галоўным заданьнем праекту Алек паставіў мінімізацыю электраспажываньня за кошт выкарыстаньня альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі. У двухпавярховым збудаваньні, плошча аднаго паверху якога складае ўсяго 13 м², прадугледжаныя 10 вокнаў і ўваходныя шкляныя дзьверы. Гэта забясьпечвае высокі ровень асьветленасьці й вэнтыляцыі ў сяродку памяшканьня.

Для ацяпленьня й прыгатаваньня ежы выкарыстоўваецца газ прапан, які надзейна захоўваецца ў балёнах з сталі, што не іржавее. Пры неабходнасьці ёсьць магчымасьць устанавіць дадатковыя сонечныя батарэі. Пры будаваньні міні-экадамоў галоўным чынам выкарыстоўваюцца сасновыя дошкі й кедравы сайдынґ, сьцены ды падлога абавязкова ўцяпляюцца 7-сантымэтровым слоем ізаляцыйнае спрэй-пены.

Што ж датычыць арганізацыі прасторы ў сяродку, то тут можна з пэўнасьцю зазначыць: кожны яго сантымэтар спалучае ў сабе цудоўную простасьць, неймаверную функцыйнасьць і непераўзыдзеную ўтульнасьць. Хіба трэба нешта яшчэ?

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага

Перасоўны экадом ад Алека Лісэфскага


Паводле матэрыялаў: tinyhouseswoon.com

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код