0

Дызайнэрская мэбля як элемэнт інтэр’еру: незвычайныя крэслы

Праглядаў: 500
Стварэньне стылёвага й небанальнага інтэр’еру пачынаецца з аздабленьня сьценаў і канчаецца дасканалым падборам мэблі. Прычым падбіраць яе толькі паводле формы й выгляду без уліку якасьці матэрыялаў беспэрспэктыўна. Менавіта таму, колькі б ні зьяўлялася новых сынтэтычных матэрыялаў, мэбля з натуральнага дрэва не выходзіць з моды. Толькі якасныя ды экалягічныя элемэнты інтэр’еру глядзяцца па-сапраўднаму выкшталцона й здольныя ствараць здаровы мікраклімат удома.

Чамусьці мяркуюць, што драўляная мэбля — гэта грувасткія цяжкія прадметы, што перастаўляць неабходна ледзь ня ўздымным кранам. Сучасныя дызайнэры даўно зьняпраўдзілі гэты міт. Больш за тое, яны выхітроўваюцца ствараць такія лёгкія ды незвычайныя крэслы, што цяжка нават паверыць у іх функцыйнасьць — настолькі гэтыя творы падобныя на дэкаратыўныя канструкцыі для выставаў сучаснага мастацтва.

Рэвалюцыйная трансфармацыя


У нашым уяўленьні крэсла — гэта простая й надзейная клясычная мэбля з масіву дрэва. Але дызайнэр Чон Кхёнґ (Jeon Kyung) стварыў мадэль, што нават аддалена не нагадвае прывычных сядзеньняў. Крэсла «Revolving Chair» выкананае з чырвоных драўляных рамак і формаю нагадвае «аб’ёмную парабалу», што да таго ж мае ўласьцівасьць відазьмяняцца. Мадэль падобная на што заўгодна, але толькі не на крэсла, што, зрэшты, не перашкаджае ёй быць функцыйнаю ды вытрымліваць чалавека вагою 100 кг.
«Revolving Chair» — гэта трываласьць, практычнасьць і экалягічнасьць, бо матэрыял для стварэньня крэсла выбраны элітны — дарагая драўніна цьвёрдых гатункаў. Геніяльны карэец шчыра спадзяецца, што «рэвалюцыйнае крэсла» даб’ецца прызнаньня патэнцыйных пакупнікоў. Мадэль аб’ёмная амаль гэтак сама, як і традыцыйная мэбля з масіву, але значна лягчэйшая, а незвычайны выгляд акцэнтуе на ёй увагу, што дае шанцы на масавую вытворчасьць.

Дызайнэрская мэбля як элемэнт інтэр’еру: незвычайныя крэслы

Дызайнэрская мэбля як элемэнт інтэр’еру: незвычайныя крэслы

Грунтоўная бязважкасьць


Француз Бэнжамэн Малер (Benjamin Mahler) пайшоў яшчэ далей. Ён стварыў крэсла, што ня толькі арыгінальна выглядае, экалягічна бясьпечнае, але і зробленае нетрывіяльна — безь цьвікоў ды клею: з драўляных прутоў, змацаваных элястычнаю стужкаю. Натуральныя формы й колер ды адначасова эпатажны выгляд мадэлі дазваляюць уявіць яе і ў абстаноўцы стылю гай-тэк, і ў кампазыцыі кухні з масіву сасны. Што асабліва каштоўна, далікатны на выгляд «экспанат» здольны вытрымаць цэнтнэр! Пагадзіцеся, такі цуд цалкам можа і пахваліцца эстэтыкаю ды забясьпечыць функцыйнасьць інтэр’еру.

Дызайнэрская мэбля як элемэнт інтэр’еру: незвычайныя крэслы

Дызайнэрская мэбля як элемэнт інтэр’еру: незвычайныя крэслы



Аўтарка: irina-jakuschenko

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код