0

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

Праглядаў: 294
Афармленьне малюсенькае спачывальні — гэта сур’ёзны выклік любому прафэсійнаму дызайнэру. Заданьне няпростае, але цалкам выканальнае. З дапамогаю немудрагелістых прыёмаў нават невялікую прастору можна зрабіць камфортаваю для адпачынку, сну й нават працы. Такім чынам, 8 парадаў у афармленьні спачывальні невялікае плошчы.

1. Сьветлыя адценьні. Спакойныя й далікатныя сьветлыя тоны зрокава пашыраюць прастору, робяць яе больш лёгкаю. Таму да малое спачывальні найлепш пасуюць белыя, бэжавыя, пастэлева-ружовыя, пэрсікавыя ці блакітныя тоны. Каб абсталюнак не падаваўся сумным, яго можна разбавіць яркімі акцэнтамі. Акрэм таго, адную зь сьценаў можна выфарбаваць яркім кантраставым адценьнем, што дазволіць асьвяжыць інтэр’ер і надаць яму арыгінальнасьці.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

2. Занаваньне. Нават у самым невялікім памяшканьні магчыма ўладкаваць асобна зону адпачынку й працоўнае месца. Для гэтага выкарыстоўваюцца разнастайныя перагародкі й шырмы.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

3. Асьвятленьне. Добра падабраныя асьвятляльныя прыборы дазволяць дабіцца неймавернага эфэкту. Для малагабарытнае спачывальні найлепш падыдуць пунктавыя сьвяцільні ў зоне адпачынку ці працоўнай зоне. Вядома, пры ахвоце можна павесіць і вялікую сьвяцільню — галоўнае разьмесьціць яе як мага вышэй да столі.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

4. Мінімалізм ува ўсім. У невялікім пакоі кожная дэталь кідаецца ў вочы. Каб не загрувашчваць прасторы, варта выкарыстоўваць як мага меней мэблі й дэкаратыўных элемэнтаў.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

5. Шматфункцыйная мэбля. Праблему захоўваньня рэчаў можна разьвязаць, да прыкладу, пры дапамозе ложка-подыюма з убудаванымі скрынямі й практычным прыгалоўем, на якім можна расставіць кнігі ды асабістыя рэчы. Такая мэбля значным чынам зэканоміць вольную прастору й ня будзе выглядаць загрувастка.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

6. Афармленьне вакна. Каб сонечнае сьвятло бесьперашкодна трапляла ў пакой, стварала лёгкае нязмушанае становішча й візуальна пашырала прастору, варта адмовіцца ад вялікіх аб’ёмных штораў. Аптымальным разьвязаньнем будуць лёгкі цюль, жалюзі ці рулёнавыя шторы, якія дапамогуць захаваць прыватнасьць.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

7. Люстры. Гэта яшчэ адзін упадабаны дызайнэрамі прыём для невялікіх пакояў. У маленькай спачывальні яны дапамогуць стварыць ілюзію аб’ёму, падвояць прастору й павялічаць колькасьць сьвятла.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8. Другі ярус. Яго можна выкарыстоўваць для стварэньня дадатковага спальнага месца ці захоўваньня якіх-кольвек рэчаў.

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

8 парадаў у афармленьні малюсенькае спачывальні

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код