0

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Праглядаў: 506
Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Гэты здымак невядомае панурае кабеты эпохі караля Эдўарда, датаваны прыблізна 1900 годам, цалкам магчыма, ёсьць першым у сьвеце «сэлфі». Са здымка відно, што жанчына здымае сваё адлюстраваньне на партатыўную фотакамэру «Kodak Brownie».

Вядома, што ў 1914 годзе адная з дачок імпэратара Нікалая II Анастасія, на той час 13-гадовы падлетак, таксама здолела самастойна зрабіць уласны здымак. Свой фотааўтапартрэт княжна адправіла свайму сябру, а ў лісьце, што суправаджаў здымак, падзялілася ўражаньнямі: «Я зрабіла гэтую карціну, гледзячы ў люстэрка. Гэта было вельмі складана, бо мае рукі дрыжалі».

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Сёньня «selfie» (ад слова «self», у перакладзе з ангельскай — «сам, сябе») захапляюцца літаральна ўсе: дзеці, падлеткі й нават дарослыя, сярод якіх, як ні дзіўна, палітычныя дзеячы, галівудзкія зоркі й нават уласна кіраўнік каталіцкага касьцёлу. У сьнежні 2012 году, на меркаваньне часопісу «Time», новы тэрмін увайшоў у «Топ-10 модных слоўцаў». У 2013-ым ён быў абвешчаны «словам году» й знайшоў сваё месца ў Оксфардзкім слоўніку ангельскае мовы, вызначаючыся як «фотааўтапартрэт, зроблены з дапамогаю смартфона або ўэб-камэры ды заладаваны на ўэб-сайт сацыяльных мэдыяў».

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Аднак такая цяга да фатаграфаваньня сябе любімых была прызнаная Амэрыканскаю псыхіятрычнаю асацыяцыяй нічым іншым, як псыхічным разладам. «Сэлфі» прыраўноўваецца навукоўцамі да нарцысызму — празьмернай заклапочанасьці чалавека сваім выглядам. Апроч таго, неаднаразова выяўленыя выпадкі сьмерці людзей пры намаганьнях зьняць сябе на камэру ў экстрэмальных умовах: за стырном аўта, на чыгунцы, дахах будынкаў і г.д.

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

З часоў зьяўленьня гэтага папулярнага тэрміну не абышлося, вядома, і без кур’ёзаў. Адзін з самых забаўных выпадкаў здарыўся ў 2011 годзе з брытанскім фатографам-натуралістам Дэйвідам Слэйтэрам (David Slater) падчас фотаздымак чубатых павіянаў у джунглях Індэнэзіі. Нечакана для яго самога малпы вырвалі зь ягоных рук камэру й здолелі зрабіць колькі здымкаў сябе. У выніку на гэтай глебе ўзьніклі нежартоўныя баталіі — бо цяжка сказаць адназначна, каму насамрэч належаць аўтарскія правы на зробленыя ў джунглях здымкі прыматаў.

Крыху зь гісторыі «сэлфі»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код