0

8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Праглядаў: 558
Пастанавілі схуднець, але не гатовыя перайсьці на прэсную і бяссмачную ежу? Марыце пра стройную фігуру, але не гатовыя хаця б на час забыць пра выпечку ды ўпадабаныя дэсэрты? Будзьце пэўныя: супэрлёгкія ў прыгатаваньні кактэйлі для схудненьня не дазволяць вам адчуцца абдзеленымі!

1. Шпінат і авакада — акурат тое, што трэба на сьняданак!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Для прыгатаваньня дзьвюх порцыяў смузі спатрэбіцца:

  • 1 авакада;
  • 1 кубак сьвежага шпінату;
  • 1 вялікі сьпелы банан;
  • 1 шклянка малака;
  • жменя кубікаў лёду.

Злучым усе інгрэдыенты ў блендэры на высокай хуткасьці да атрыманьня аднароднае масы. Лыжка арахісавага масла надасьць кактэйлю яшчэ большую насычанасьць і арамат.

2. Прэч шкодныя пончыкі й пірожныя да кавы! Даеш карыснае для здароўя смузі са смакам бананавага пірага!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

На дзьве порцыі нам спатрэбіцца:

  • 1 вялікі сьпелы банан;
  • 1 шклянка грэцкага (фільтраванага) ёгурту;
  • 1/2 лыжачкі ванільнага цукру;
  • 2 лыжкі мёду;
  • 1/3 шклянкі арэхавага, соевага ці нятлустага малака;
  • жменя кубікаў лёду.

Зьмяшаем усё на высокай хуткасьці ў блендэры, а пры падаваньні ўпрыгожым верх кактэйлю крэкернымі крошкамі.

3. Цудоўнае трыё чакаляды, вішні й насеньня чыя зарадзіць энэргіяй да самага абеду!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

На дзьве порцыі гэтага цуда-напою ўзаб’ем наступныя інгрэдыенты:

  • 1 шклянка арэхавага, соевага ці звычайнага малака;
  • 2 лыжкі насеньня чыя;
  • 1 лыжка парашку несалодкай какавы;
  • 2 кубкі разрэзаных напалову вішняў бяз костак;
  • 1 сярэдні сьпелы банан;
  • 4–5 кубікаў лёду.

4. Дзівосны ягадны коблер — антыаксыданты й здаровыя тлушчы ў адным фляконе!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Для прыгатаваньня аднае порцыі зьмяшаем у блендэры паводле чаргі:

  • 1/2 шклянкі міндальнага, канаплянага ці какосавага малака;
  • 1/2 кубка сьвежых ці замарожаных чарніцаў;
  • 1/2 кубка сьвежых ці замарожаных трускавак;
  • 1/2 кубка сьвежых ці замарожаных ажэвінаў;
  • 2-3 фінікі.

5. Пэрсікавы малочны кактэйль — паскорыць мэтабалізм, дапаможа спаліць лішнія калёрыі!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

На адную порцыю нам спатрэбіцца:

  • 1 шклянка міндальнага ці канаплянага малака;
  • 1 кубак сьвежых ці замарожаных пэрсікаў;
  • 1/2 шклянкі ананасавага соку;
  • 1/2 замарожанага банана;
  • 1 лыжачка какосавага алею.

Узаб’ем усе інгрэдыенты ў пералічаным парадку да атрыманьня аднароднае масы.

6. Спалучэньне банана й какосавае вады — багатая крыніца магнію штодня!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Каб прыгатаваць адную порцыю такога кактэйлю, нам трэба:

  • 1/2 нарэзанага кавалачкамі замарожанага банана;
  • 1/4 сьпелага авакада бяз косткі;
  • 1 невялікая жменя шпінату;
  • 1 жменя любых замарожаных ягадаў;
  • 1+1/2 лыжачкі ачышчанага насеньня канопляў;
  • 1/4 лыжачкі парашку пырніку;
  • 1/4 нарэзанага агурка;
  • 1 лыжка какава-крупкі;
  • 1 шклянка какосавае вады (пры неабходнасьці можна дадаць крыху больш).

7. Ашаламляльны мікс зь ягадаў, насеньня лёну й граната — спаліць лішнія кіляграмы ды палепшыць мазгавую дзейнасьць!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Дакладна зьмешваем у блендэры:

  • 1 невялікую жменю сьвежых ці замарожаных буякоў;
  • 3 нарэзаныя трускаўкі;
  • 2 лыжачкі ачышчанага насеньня канопляў;
  • 1 лыжачку парашку ягадаў асаі;
  • 1 лыжку ягадаў годжы;
  • 1/4 лыжачкі парашку гінгко;
  • 1/2 лыжачкі льнянога алею;
  • 1/2 лыжачкі какосавага алею;
  • 1/4 сьпелага авакада, ачышчанага й нарэзанага;
  • 1/2 шклянкі гранатавага соку, какосавае вады ці зялёнае гарбаты.

8. Манга, міндальны алей, насеньне канопляў — і чароўны бялковы кактэйль у хатніх умовах гатовы!


8 рэцэптаў найсмачнейшых кактэйляў для схудненьня

Для прыгатаваньня напою нам спатрэбіцца:

  • 1+1/2 шклянкі ачышчанае вады;
  • 1 кубак сьвежага ці замарожанага манга (папярэдне дастанем костку й нарэжам кавалачкамі);
  • 2 сярэднія ці 3 малыя замарожаныя бананы, таксама нарэзаныя кавалачкамі;
  • 1/4 кубка ачышчанага насеньня канопляў;
  • 2 лыжкі міндальнага алею;
  • 1 лыжка мёду;
  • 1 лыжачка ванільнага цукру.

Смачна есьці й будзьце здаровыя!


Паводле матэрыялаў: fitnessmagazine.com

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код