0

Брытанскія навукоўцы: Мастацкія кнігі аказваюць на мозг эфект рэактыўнага паскаральніка

Праглядаў: 524
Псіхолагі і неўролагі Ліверпульскага ўніверсітэта прышлі да высновы, што чытанне якаснай мастацкай літаратуры аказвае на мозг эфект рэактыўнага паскаральніка. Даследчыкі прасілі добраахвотнікаў чытаць арыгінальныя і спрошчаныя вытрымкі з Шэкспіра, Вордсварта і Эліота. Рэакцыя мозга на кожнае новае слова адсочвалася пры дапамозе магнітарэзананснай тамаграфіі. Здымкі паказалі, што арыгінальныя тэксты са складанымі метафарамі і сінтаксісам правакавалі нашмат больш моцныя і доўгія водгукі, патрабавалі большага аб’ёму работы мозга і стымулявалі рэспандэнтаў працягваць чытанне.

Таксама выявілася, што чытанне паэзіі асабліва актывізуе правае паўшар’е, дзе захоўваецца аўтабіяграфічная памяць, якая дапамагае чытачу ўбачыць асабісты вопыт у прачытаным. «Даследаванні паказваюць, што літаратура ў сілах адкрываць новыя гарызонты свядомасці, фарміраваць думкі, іх грані і сувязі як у маладых, так і ў дарослых людзей,» — заявіў прафесар англійскай літаратуры Філіп Дэвіс.

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код