0

Чырвоным па чорным — рэцэпт ідэальнага браўні з малінамі

Праглядаў: 401
Выдатна падыходзіць для філіжанкі эспрэса, каб выпіць і паласавацца ў адзіноце, каб сустрэцца зь сябрамі ці каб падарыць камусьці вельмі блізкаму... У мяне з малінамі, але можа быць з трускаўкамі, чарніцамі, агрэстам ці нават грушамі :)

Чырвоным па чорным — рэцэпт ідэальнага браўні з малінамі

Патрэбна:

  • 200 гр. масла;
  • 200 гр. цёмнае чакаляды;
  • 200 гр. цукру;
  • 135 гр. мукі;
  • 3 яйкі;
  • маліны.

Разагрэйце духоўку да 160 градусаў. Падрыхтуйце невялікую прастакутную форму памерам 21×28 см (ці падобную) і пашмаруйце маслам. Калі форма сыліконавая, то шмараваць ня трэба. Масла растопім на малым агні, дакінем кавалкі горкае чакаляды, памешваем і чакаем, каб расплавілася.

У асобнай місцы зьміксуем яйкі з цукрам. Дадамо растопленую чакаляду й зьмяшаем. Цяпер чарга на муку — і зноў мяшаем да аднастайнага цеста. Выліваем у форму й упрыгожваем малінамі. Пячэм 25 хвілінаў, пакуль цеста не паднімецца крыху. Смачных вам чакалядавых хвілінаў!

Чырвоным па чорным — рэцэпт ідэальнага браўні з малінамі

Чырвоным па чорным — рэцэпт ідэальнага браўні з малінамі

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код