0

1000 і 1 коўшык: Салата з рукалы, трускавак і казінага сыру

Праглядаў: 126
Калі ня ведаеце, што зрабіць на вячэру, зрабіце гэтую салату. Яе смак і фактура папросту ўзрываюць вашыя рэцэптары. Я, прызнаюся, раблю яе ўжо трэці дзень запар, чаго звычайна са мною не здараецца...

1000 і 1 коўшык: Салата з рукалы, трускавак і казінага сыру

Патрэбна:

  • 70 гр. рукалы (вядома, прыблізна);
  • некалькі вялікіх і прыгожых трускавак;
  • 50 гр. казінага сыру;
  • гарэхі (найлепш грэцкія ці кедравыя, але я мела мігдалы і выкарыстала іх).

Соўс:
  • 5 лыжак аліўкавага алею;
  • соль;
  • 1 лыжка бальзамічнага соўсу.

+ Некалькі трускавак зьміксаваць на мус з дадаткам бальзаміка для ўпрыгожаньня.

Рукалу мыем, сушым на ручніку і выкладаем на талерку. Трускаўкі мыем і кроім тонкімі прыгожымі скрылёчкамі. Казіны сыр крышым рукамі й пасыпаем салату. Наверх — соўс і жменя падпражаных на патэльні бяз масла гарэхаў. Паліваем соўсам. Дадам, што гэты вытанчаны варыянт салаты ідэальны на рамантычную вячэру.

Смачных вам трускаўкавых фантазіяў!

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код