0

Ёга для здароўя цела й душы

Праглядаў: 228
Ёга — гэта старажытная практыка для розуму й цела, створаная ў філязофскай школе Індыі. У яе аснове ляжаць асаны (статычныя позы), мэдытацыя (поўнае расслабленьне) й дыхальныя практыкаваньні (ачышчэньне фізычных і астральных каналаў). Мэта ёгі — зьмяніць асобу праз усьведамленьне свае боскае прыроды. Псыхічныя практыкі фармуюць асаблівае ўяўленьне пра сьвет, комплекс практыкаваньняў і дыхальных тэхнік робяць цела прыгожым, а арганізм — здаровым.

Як авалодаць філязофіяй ёгі?


Ёга — гэта не звычайная гімнастыка, гэта адмысловая філязофія й лад жыцьця. Каб напоўніцу асэнсаваць прынцыпы ёгі, давядзецца адмовіцца ад шмат якіх звычак, падкарэктаваць сыстэму харчаваньня й навучыцца глядзець на сьвет іншымі вачыма.

Заняткі ёгаю:
  • умацоўваюць сэрца й лёгачную сыстэму, нармалізуюць ціск;
  • паляпшаюць мэтабалізм і ахоўныя функцыі арганізму;
  • паляпшаюць каардынацыю й гнуткасьць цела;
  • трэнуюць цягліцы, павялічваюць цягавітасьць;
  • умацоўваюць хрыбетнік, ліквідуюць болі ў сьпіне і робяць паставу ідэальнаю;
  • стабілізуюць псыха-эмацыйную напружанасьць, амалоджваюць арганізм.

Ёгаю можна займацца індывідуальна або ў групе. Першы спосаб дазваляе трэнавацца ў хатніх умовах і не патрабуе фінансавых выдаткаў. Перавагі заняткаў у групе таксама відавочныя: дасьведчаны інструктар прасочыць за тэхнікаю выкананьня практыкаваньняў і ўкажа на памылкі, да таго ж у кампаніі аднадумцаў займацца будзе прасьцей і весялей.

Ёга пачаткоўцам: парады, найлягчэйшыя практыкаваньні


Да заняткаў варта прыступаць празь дзьве гадзіны пасьля ежы, перад іх пачаткам важна разьмінацца. Пры выкананьні асанаў сканцэнтруйцеся на сваіх унутраных адчуваньнях, сачыце за правільным дыханьнем. Важны момант: калі практыкаваньне выклікае непрыемныя адчуваньні, ня варта штосілы спрабаваць яго выканаць, лепш вярнуцца да яго празь некаторы час.

1. Асана «Дрэва». Стоячы зрабіце глыбокі ўдых і адначасова з ім плаўна падыміце рукі, максымальна выцягваючы іх угору. Адвядзіце рукі назад, раскрываючы грудную клетку. Потым сагніце правую нагу й зьмясьціце ступню на сьцягно левае нагі.

Ёга для здароўя цела й душы

2. Асана «Бусел». Станьце проста, на ўдыху падыміце рукі ўгору. На выдыху паспрабуйце дацягнуцца да падлогі максымальна нізка, паспрабуйце дакрануцца далонямі падлогі.

Ёга для здароўя цела й душы

3. Асана «Дзіцё». Прысядзьце на сагнутыя ў каленах ногі. Пацягніцеся рукамі наперад, імкнучыся дакрануцца грудзьмі каленяў, потым павольна прысаджвайцеся на пяты.

Ёга для здароўя цела й душы

4. Асана «Лук». Абхапіце рукамі костачкі й на ўдыху адначасова падыміце верхнюю й ніжнюю часткі тулава.

Ёга для здароўя цела й душы

5. Асана «Гара». Устаньце, паставіўшы далоні на падлогу і падняўшы таз, адступіце нагамі назад так, каб раўнамерна разьмеркаваць сваю вагу на далоні й ступні. Галаву апусьціце пад локці.

Ёга для здароўя цела й душы

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код