0

Як зьмясьціцца ў аднапакаёвай кватэры? Сакрэты занаваньня

Праглядаў: 214
Рэдкія маладыя сем’і набываюць ці атрымліваюць у спадчыну вялікую кватэру. Найчасьцей на золаку сямейнага жыцьця даводзіцца туліцца ў аднапакаёвай кватэры з маленькім — а часам і зь вялікім — дзіцём. Праблема сур’ёзная, але, слушна празанаваўшы памяшканьне, можна крыху палегчыць сабе жыцьцё. Такім чынам, што раяць дызайнэры?

Шмат хто прызвычаіўся расстаўляць мэблю па сьценах і кутах. Так, у цэнтры пакою вызваляецца нейкая прастора, але яе функцыйнасьць мінімальная. А вось калі, да прыкладу, канапу паставіць у цэнтры, то пакой адразу падзяляецца на зоны. Мэбля можа адлучыць гульнявы ды спальны куток дзіцяці ад бацькоўскага спальнага месца й працоўнага стала. Калі ж вы жывяце не ў звычайнай аднапакаёвай кватэры, а ў студыі, то занавальным прадметам зробіцца абедная група, якая выдатна адлучыць кухню ад вітальні.

Лёгкія й мабільныя перагародкі таксама выручаюць гаспадароў кватэры ды дапамагаюць слушна сплянаваць вольную прастору. Фіранкі, шырмы, шкляныя перагародкі выдатна падзеляць адзіны пакой на не вялікія, але прыватныя зоны. Важна, каб усе гэтыя канструкцыі лёгка зьбіраліся й перасоўваліся. У некаторых выпадках межы асобных зонаў можна стварыць з дапамогаю подыюма. Подыюм выступіць куфэркам, куды лёгка зьмесьцяцца і пасьцельная бялізна, і дзіцячыя цацкі, і адзеньне. Гэта таксама дапаможа сэканоміць дадатковыя мэтры ў невялікай кватэры. На подыюм можна паставіць бацькоўскі ложак ці зрабіць на ўзвышэньні дзіцячы гульнявы куток. А можна туды паставіць кампутарны стол, тады на подыюме зьявіцца месца для працы ці адпачынку.

Калі ў кватэры ёсьць гаўбец ці лёджыя, то гэта можа зрабіцца дадатковым бонусам. Варта прыкласьці толькі трошкі высілкаў, уцяпліць памяшканьне й далучыць яго да пакою ці кухні. Выдатна, зьявіўся дадатковы куток для адпачынку! Найхутчэй, гаўбец ці лёджыю будуць выкарыстоўваць бацькі, а дзіцяці дастанецца яшчэ некалькі мэтраў у адзіным пакоі.

І ня варта загрувашчваць памяшканьне велізарнымі шафамі. Убудаваныя шафы зь люстраным фасадам дапамогуць ня толькі візуальна павялічыць вольную прастору, але й зробяцца незаменным і кампактавым сховішчам для мноства рэчаў. Посьпеху!

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код