0

Мабільны тэлефон «Janus One» працуе 90 дзён без ладаваньня

Праглядаў: 389
На краўдфандынгавым сайце «Kickstarter» зьбіраюцца сродкі для пачатку вытворчасьці мабільнага тэлефона «Janus One». Адная з галоўных яго асаблівасьцяў — здольнасьць прапрацаваць да трох месяцаў без ладаваньня, хоць ёмістасьць батарэі — усяго 1500 мАг. Такая працяглая праца прылады сталася магчымаю пасьля пазбаўленьня ад найбольш энэргазатратных функцыяў і вузлоў, як вялікі дысплэй або паўнавартасная АС.

Атрымаўся тэлефон памерам ледзь больш за плястыкавую карту, з базавымі тэлефоннымі магчымасьцямі.

Мабільны тэлефон «Janus One» працуе 90 дзён без ладаваньня

Стваральнікі «Janus One’а» з ганконскае каманды «GT Star» дасьціпна адзначаюць, што адною зь пераваг гэджэту стане немагчымасьць карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Пакупнікі «Janus One’а» атрымаюць магчымасьць званіць і працаваць з SMS у сетках GSM, камплектавы кабэль з раздымам «Lightning» і двума microUSB дазволяць заладоўваць падлучаныя да «Janus One’а» смартфоны. Прылада таксама можа выконваць ролю бяздротавай гарнітуры дзякуючы ўбудаванаму модулю «Bluetooth 3.0». Тэлефонная кніга захоўвае да 500 кантактаў, уся інфармацыя адлюстроўваецца на двухрадковым экране OLED дыяганальлю 1,68 цалі. Слот для карты SIM адзін, фармату micro.

Мабільны тэлефон «Janus One» працуе 90 дзён без ладаваньня


Убудаваны аксэлеромэтар забясьпечыць працу крокамеру. Клявіятура абсталяваная падсьветкаю, корпус пры габарытах 99х57х5,5 мм трывалы да ўдараў і воданепранікальны. Заяўлены час размовы складае 12 гадзінаў. Прыладу можна занураць у ваду і кідаць на падлогу. Для атрыманьня аднаго тэлефона «Janus One» трэба падтрымаць распрацоўнікаў сумаю $ 69.

Мабільны тэлефон «Janus One» працуе 90 дзён без ладаваньня

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код