0

Андрэй Сянькевіч: «Музыка. Друзья. Дорога» — ня проста тры прыгожыя словы

Праглядаў: 336
Андрэй Сянькевіч — музыка, кампазытар, мультыінструмэнталіст. Праект заснавалі ў Менску ў 2014 г., да вясны 2016-га існаваў у фармаце сінґер-сонґрайтэра. Выконвае расейска- і беларускамоўны інды-фольк.

Пасьля рэлізу альбому «Мечтатели серых улиц» (2015) і сінґлу «Свет» (2016) канцэрты адбыліся ў некалькіх дзясятках гарадоў Беларусі, Расеі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Украіны й Нямеччыны. Праект працягвае пашыраць геаграфію сваіх выступаў. Цяпер жа распачаў працу над наступнаю шматмоўнаю кружэлкаю.

Андрэй Сянькевіч: «Музыка. Друзья. Дорога» — ня проста тры прыгожыя словы

Андрэй Сянькевіч распавядае:

Музыкаю я займаюся з 6 гадоў, сваім сольным праектам — ужо прыблізна тры гады. Адразу граў у фармаце акустыка + голас, пазьней пачаў экспэрымэнтаваць з эфэктамі. Цягам гэтага часу спрабаваў сабраць калектыў, але беспасьпяхова. Таму доўгі час я выступаў адно сольна. У 2015 годзе адзін з канцэртаў мы адыгралі поўным складам, некалькі канцэртаў у Беларусі й Расеі прайшлі ў фармаце піянаакустыкі.

Я заўсёды хацеў сабраць менавіта трыа, бо гэта ідэальны варыянт для максымалісцкага мінімалізму. Гэтак, зь вясны 2016-га мы выступаем у складзе трыа: да мяне далучыліся Данііл Залескі (бубны й пэркусія) й Кірыл Богдан (бас-гітара). З таго моманту нашая музыка выйшла на іншы ровень. Яна разьвілася не ўгару, не ўшыркі, а ўсё разам. Тая музыка, якую я граў раней адзін, цяпер зрабілася шырэйшая, глыбейшая, вышэйшая. Але гэта ўсё тая ж музыка — у гэтым і ёсьць магія.

Сёньня я па-ранейшаму часта выступаю адзін. Нядаўна вярнуўся з туру па маршруце Эстонія—Летува—Нямеччына. Хлопцы займаліся іншымі справамі ў Беларусі. Цяпер рыхтуемся да канцэрту, які адбудзецца 20 красавіка а 19:00 у пабе «Brugge». Падрыхтавалі вялікую праграму й шмат усякае рознае не музычнае прыгажосьці. На канцэрт варта прыйсьці ўсім, каму падабаецца нашая музыка. Мы будзем чакаць кожнага.

«Музыка. Друзья. Дорога» — ня проста тры прыгожыя словы. Гэта шлях, які пачаўся летам 2014 году ў Беларусі й, магчыма, ня скончыцца ніколі і нідзе. Калісьці самая звычайная ды нязначная песьня перарасла ў маленькі гімн вялікага падарожжа, які з тых часоў аб’яднаў шмат каго, незалежна ад геаграфіі, поглядаў, густаў і мэтаў.

У мінулым — усяго некалькі дзясяткаў гарадоў васьмі краінаў, наперадзе — увесь сьвет. Але гэты вечар мы хочам правесьці ў горадзе, дзе ўсё пачыналася й куды мы вяртаемся шторазу. Менску мы хочам падарыць нешта асаблівае ў падзяку за тое, што ён падарыў нам.

І памятайце:

дзе б вы ні былі,
кім бы вы ні былі
— мы пабачымся зноў.



За творчасьцю гурта можна сачыць тут:
афіцыйны сайт
афіцыйная старонка ў VK
афіцыйная старонка ў Facebook’у
афіцыйны акаўнт у сэрвісе Soundcloud
афіцыйная старонка ў Instagram’е
афіцыйны мікраблог у Twitter’ы
афіцыйны канал на YouTube’е
афіцыйны канал у Telegram’е

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код