0

Чацьверты сэзон конкурсу «Засьпявай» пройдзе ў новым фармаце 4×4

Праглядаў: 293
Cёлета фіналістаў музычнага конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай 4×4» чакаюць навучальная сэсія зь лекцыямі, майстар-клясамі і практычнымі заняткамі, праца над конкурснаю песьняю ў студыі, справаздачны канцэрт пры падтрыманьні вядомага выканаўцы. Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз 1000 Br (прыблізна € 500), а на ягоную конкурсную песьню рэжысэр Арцём Лобач здыме кліп.

«У гэтым сэзоне мы вырашылі пашырыць адукацыйны складнік, каб маладыя выканаўцы атрымалі ня толькі грашовы прыз, як тое было раней, але і канкрэтныя веды. Плянуем зрабіць заняткі па вакале, гукавым дызайне, прасоўваньні сваёй творчасьці ды яшчэ шмат цікавага. Гэтая справа можа стацца падмуркам для нацыянальнага музычнага рэаліці-шоў у далейшым», – адзначае кіраўнік парталу «TuzinFM» і прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

Чацьверты сэзон конкурсу «Засьпявай» пройдзе ў новым фармаце 4×4

На чацьверты конкурс «Засьпявай 4×4» прымаюцца заявы ад музыкаў 18–30 гадоў, якім прапаноўваюць абраць верш сучаснага паэта, напісаны за апошнія 30 гадоў, ды пакласьці яго на сваю музыку. Свае песьні маладыя беларускія выканаўцы могуць падаць да 17 траўня. З усіх пададзеных заявак на адрас konkurs.zaspiavaj@gmail.com журы адбярэ 4 фіналістаў. «Мы хочам злучыць сучасную паэзію ды музыку ў адзінае цэлае. З аднаго боку – адкрыць маладым музыкам сьвет беларускае сучаснае паэзіі, а з другога – паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталіся песьнямі», – заяўляюць арганізатары конкурсу, які ладзяць інтэрнэт-партал «TuzinFM» і фонд «Вяртаньне» пры падтрыманьні кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Зь фіналістамі будуць працаваць лідар гурта «Vuraj» і кіраўнік Сьпеўнага сходу Сяргей Доўгушаў, лідэр «Палацу» і выкладчык Алег Хаменка, саўнддызайнэр, лідэр гурта «CherryVata» і кіраўнік лэйблу «Ezhevika» Зьміцер Літвіновіч ды саўндпрадусар і кіраўнік студыі «Central Station» Андрэй Акатаў. Да журы таксама далучацца арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павал Бераговіч. Падрабязьней пра ўмовы конкурсу – тут.

Чацьверты сэзон конкурсу «Засьпявай» пройдзе ў новым фармаце 4×4

Чацьверты сэзон конкурсу «Засьпявай» пройдзе ў новым фармаце 4×4

Чацьверты сэзон конкурсу «Засьпявай» пройдзе ў новым фармаце 4×4


Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код