0

Мультфільм «Маленькі прынц» па-беларуску ад каманды Gavarun_by

Праглядаў: 1 633
Што можа быць лепей за вечар, прабаўлены ў коле блізкіх людзей за праглядам добрага кіно? Вядома ж! Вечар, прабаўлены зь сям’ёю ці сябрамі за праглядам добрага кіно па-беларуску! І цяпер дзякуючы неймавернаму энтузіязму каманды Gavarun_by гэта зрабілася магчымым! Даслоўна за чатыры месяцы яны агучылі па-беларуску 10 выдатных, сусьветна вядомых фільмаў. Бяз спонсараў ці іншых крыніцаў фінансаваньня. Уся ініцыятыва трымаецца выключна на ўласным альтруізьме. Таму Gavarun_by будзе вельмі ўдзячны за любую дапамогу. Падтрымаць праект можна добраахвотным ахвяраваньнем грошай на картку 4585 2161 1506 8873 (тэрмін дзеяньня 05/20, рахунак 3014723121005) або наўпроставым пераводам, або праз сыстэму «Разьлік» (АРІП) («Новы плацёж» → «Агульнарэспубліканскія» → «Фінансавыя паслугі» → «Банкі, НКФА» [абраць «Альфа-Банк»] → «Папаўненьне рахунку» [выбраць сваю картку] → «Працягнуць» → увесьці рахунак 3014723121005 і пажаданую суму).

А цяпер сустракайма сьвежаагучаную кінастужку! Вашай увазе — кранальны мультфільм рэжысэра Марка Осбарна «Маленькі прынц», створаны на матыў апавяданьня-казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры «Маленькі прынц». Вы пабачыце гісторыю дзяўчынкі, жыцьцё якой пэдантычная маці падпарадкавала строгаму пляну, але ўсё парушаецца са зьяўленьнем дзіўнага суседа зь ягонымі неймавернымі гісторыямі пра маленькага прынца, зоркі й падарожжы! Дзеці даведаюцца пра сапраўднае сяброўства, любоў да жывёлы і звычайных кветак, а дарослыя ўзгадаюць, як важна слухаць сваё сэрца і што ня варта сьпяшацца пазбаўляць сваіх дзяцей дзяцінства...

Мультфільм «Маленькі прынц» па-беларуску ад каманды Gavarun_by



Тэкст чыталі: Адам Трыпутнік, Таша Мурзэнштольц
Аўтар перакладу: Цімафей Каліноўскі
Постэр: Fornir Iogannen

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код