0

Менскі гурт «Mission Jupiter» прэзэнтуе відэакліп на песьню «Will You Be Loved» (Відэа)

Праглядаў: 143
Гурт «Mission Jupiter» («Місія Юпітэр») зь Менску ўтварыўся ў 2015 годзе як музычны экспэрымэнт. У той час ніхто зь яго ўдзельнікаў нават падумаць ня мог, што дзейнасьць калектыву даволі хутка зробіцца чымсьці значным. Цікава, што музычныя перавагі творцаў вельмі розныя. Аднак менавіта гэта заахвоціла іх стварыць музыку, якая б выходзіла за звыклыя ім межы. Бясспрэчна, музычны лібэралізм — асноўная фішка гурта.

Менскі гурт «Mission Jupiter» прэзэнтуе відэакліп на песьню «Will You Be Loved» (Відэа)

Музыкі «Mission Jupiter» — аматары навуковае фантастыкі й космасу, што ў сваю чаргу ёсьць іхнаю асноўнаю крыніцаю натхненьня. Абраны для творчасьці музычны кірунак можна ахарактарызаваць як альтэрнатыўны дрым-рок.

Напрыканцы сьнежня летась гурт падпісаў кантракт з гуказапісною кампаніяй «Epictronic Records». У лютым 2018 году «Mission Jupiter» перавыдаў сінґл, які першапачаткова выйшаў на беларускай мове, і відэакліп на песьню «Will You Be Loved» («Мы вартыя быць») на плятформе «Radial by The Orchard» / «Sony Music». Усе новыя працы гэтак жа, як і дэбютны сінґл калектыву, будуць выходзіць у сьвет пры супрацы з кампаніяй «Sony Music». Вясною гэтага году плянуюць выдаць альбом «Architecture».



Склад калектыву:
— вакал — Настасься Шаўцова;
— гітара — Уладзімер Швакель;
— бас-гітара — Арцём Гулякевіч;
— бубны — Яўген Зуеў;
— саксафон — Дзьмітры Салдаценка.

За творчасьцю гурта «Mission Jupiter» можна сачыць тут:
афіцыйная старонка ў VK
афіцыйная старонка ў Facebook'у

Паслухаць «Mission Jupiter» можна тут:
афіцыйны акаўнт у сэрвісе Soundcloud


Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код

Выкарыстоўваць любыя матэрыялы, разьмешчаныя на сайце, дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў — гіпэрспасылкі, што індэксуецца) на сайт violex.info. Усе правы на матэрыялы належаць іх уладальнікам.