0

Бальшыня людзей не адчувае пальцаў ног

Праглядаў: 728
Такую выснову зрабілі навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту пасьля таго, як правялі займальны экспэрымэнт з удзелам добраахвотнікаў.

У досьледзе адмыслоўцаў прымалі ўдзел 19 здаровых мужчынаў і жанчын. Падчас экспэрымэнту дабравольцы мусілі з заплюшчанымі вачыма вызначыць, да якога пальца іхных ног кранаецца іншы чалавек.

Цікава, што 9 зь 19 удзельнікаў дасьледаваньня меркавалі, што ў іх бракуе аднаго пальца. Практычна ўсе добраахвотнікі маглі вызначыць, што цяпер кранаюць іхны вялікі палец і мезенец, а вось з астатнімі пальцамі ўзьнікла нашмат больш цяжкасьцяў — бальшыня мужчынаў і жанчын папросту памылялася.

Дасьледнікі паўтарылі гэты экспэрымэнт і на пальцах рук, аднак такіх самых вынікаў не атрымалі. Тлумачаць такую зьяву тым, што пальцы ног разьмешчаныя адзін да аднаго вельмі блізка й паасобку ня рухаюцца амаль ніколі.

Іншым магчымым тлумачэньнем можна лічыць тое, што мозг не візуалізуе ўласна пальцаў. Замест гэтага ён уяўляе сабе пяць вобласьцяў аднолькавае шырыні, на кожную зь якіх прыпадае па адным пальцы.

А вы адчуваеце свае пальцы ног?

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код