0

Стварылі пратэз, што вяртае інваліду дотык

Праглядаў: 731
Дырэктар аддзелу біялягічных тэхналёгіяў Агенцыі перадавых абарончых дасьледчых праектаў (DARPA) Джэфры Лін (Jeffrey Lin) паведаміў пра выпуск інавацыйнага вынаходзтва ў межах праграмы пратэзаваньня DARPA. У лябараторыі прыкладной фізыкі імя Джона Гопкінса (Johns Hopkins University Applied Physics Laboratory, APL) быў створаны модульны пратэз рукі. Новае прыстасаваньне абсталяванае вялікаю колькасьцю чуйнікаў ды даволі магутным кампутарам, здольным надаць інваліду наўпроставы нэўронавы кантроль над пратэзам, а разам з тым і пачуцьцё дотыку.

Далучэньне пратэза да цела інваліда адбываецца падчас хірургічнае апэрацыі. Адмыслоўца фіксуе пэўныя электроды на кары галаўнога мозга пацыента ў вобласьці, адказнай за кантроль руху канцавінаў. Пасьля сканчэньня апэрацыі дактары займаюцца падлучэньнем кантактаў, што злучаюць кампутар пратэза й два выхады на верхняй частцы чэрапа пацыента. Кампутар, падлучаны да ўжо замацаваных электродаў, можа інтэрпрэтаваць сыгналы, што паступаюць ад мозга пацыента й чуйнікаў штучнае рукі. Менавіта за кошт гэтага пратэз рухаецца, як жывая рука, а пацыент можа адчуваць тое, да чаго датыкаецца.

Стварылі пратэз, што вяртае інваліду дотык

Падчас тэставаньня пацыенты з заплюшчанымі вачыма здолелі беспамылкова ўстанавіць, якіх пальцаў на пратэзе кранаюцца дасьледнікі. У гэты момант цуда-пратэз працуе прыблізна 4 гадзіны пры поўным акумулятары. Складнікі прататыпу канцавіны каштавалі распрацоўнікам $ 400 тыс. «Пасьля пасьпяховага тэставаньня дасьледніцкая група мае намер зладзіць перамовы з мэтаю запусьціць пратэз у сэрыйную вытворчасьць», — паведаміў Майкл МакЛафлін (Michael McLoughlin), кіраўнік праграмы пратэзаваньня DARPA ў лябараторыі Гопкінса.
Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код
Пытаньне:
Адказ:*