0

Стварылі мэталёвы матэрыял, на 99,99% складзены з паветра

Праглядаў: 490
Адмыслоўцы авіяцыйнае кампаніі «Boeing» распрацавалі новы матэрыял, асноўныя кампанэнты якога — паветра і мэтал. Адметная ўласьцівасьць інавацыі — яе вага: атрыманы матэрыял цяпер справядліва лічыцца найлягчэйшым мэталам.

Вынаходнікі назвалі сваю працу мікралатыс (microlattis). Соф’я Ян (Sophia Yang), адная з стваральніц вынаходзтва, патлумачыла: мікралатыс складаецца з пустых ячэек і сваёй структураю нагадвае касьцёвую тканіну чалавека. Такую структуру навукоўцы выбралі невыпадкова — нягледзячы на малую вагу косьці, зламаць яе ня гэтак ужо лёгка. Мікралатыс жа ў шмат разоў лягчэйшы нават за пенаполістырол, бо на 99,99% складаецца з паветра.

Кіраўніцтва кампаніі «Boeing» сьцьвярджае, што новы матэрыял плянуюць выкарыстоўваць пры будаўніцтве касьмічных караблёў, тым самым адчувальна зьнізіўшы аб’ём ужыванага паліва.



Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код