1

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

Праглядаў: 984
«Мабільны дом будучыні» або інакш ALPOD – вынік супольнае працы «James Law Cybertecture», «Aluhouse» і «Arup» — быў упершыню прэзэнтаваны на біенале горадабудаўніцтва й архітэктуры ў парку Коўлун (Kowloon, Гон-Конґ). Каркас жылое капсулі плошчаю 43 м2. выкананы галоўным чынам з досыць трывалага ды адначасова лёгкага мэталу алюміню. Нягледзячы на тое, што для паляпшэньня натуральнага асьвятленьня дому прадугледжаная вялікая колькасьць вокнаў, у тым ліку й на даху будынку, усё ж сумарная вага канструкцыі дазваляе транспартаваць міні-кватэры зь месца на месца.

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

У кожным дамку абсталяваная кухня і лазенка, а ўсю астатнюю прастору можна сплянаваць з улікам асабістых патрэбаў ды густаў. Светлавыя люкі, вокны ды рассоўныя зашклёныя дзьверы забясьпечваюць таксама і якаснае ветраньне. Акрэм таго, маецца магчымасьць устанавіць дадатковы кандыцыянэр у адну са сьценаў капсулі. Электразабесьпячэньне міні-кватэры адбываецца ад электрасеткі або сонечных панэляў.

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

Дзівіць тое, што ALPODы могуць злучацца міжсобку ў адзіную надзейную канструкцыю, утвараючы нават хмарачосы. У выпадку ж, калі нехта з уладальнікаў адной з кватэраў пастановіць зьмяніць месца жыхарства, ягоную капсулю можна выдаліць. Пры правільнай канфігурацыі такая апэрацыя, без пашкоджаньня пры гэтым усёй астатняй сыстэмы, не складзе асаблівых цяжкасьцяў.

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

ALPOD – дом будучыні для тых, хто прызвычаіўся жыць у руху

Старшыня й выканаўчы дырэктар «James Law Cybertecture» Джэймз Ло заяўляе, што створаны супольна з «Aluhouse» і «Arupс» «Мабільны дом будучыні» ёсьць адказам на сталае ўшчыльненьне гарадоў ды, як вынік, рэгулярны рост кошту жытла.
«ALPOD дае людзям магчымасьць выбіраць, дзе і як ім жыць. Яго можна выкарыстоўваць у якасьці сталага жытла, загараднага дому, офісу ці нават перасоўнае міні-крамы, — зазначае Ло. — Мы ствараем новы від архітэктуры — архітэктуры, што лучыць у сабе тэхналёгіі ды інавацыі. Апроч таго, наш праект дапаможа крыху палепшыць экалягічную сытуацыю ў гарадах».



Паводле матэрыялаў: James Law Cybertecture
Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:1

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код
Пытаньне:
Адказ:*