1

Кампаніі «Heliatek» удалося пабіць уласны сусьветны рэкорд

Праглядаў: 869
У 2012 годзе працаўнікі нямецкае кампаніі «Heliatek», што спэцыялізуецца ў галіне арганічнае оптаэлектронікі й сынтэзу алігамэраў, з гонарам прэзэнтавалі сьвету самыя высокаэфэктыўныя сонечныя батарэі ды паабяцалі ў хуткім часе дасягнуць новага рэкорду. Усяго праз чатыры гады «Heliatek» стрымаў сваё слова, павялічыўшы ККДз фотаэлемэнтаў на 2,5 %, то бок да 13,2 %. Дасягнуць настолькі высокага паказьніку ўдалося падчас працяглае навукова-дасьледчае працы дзякуючы прымяненьню камбінацыі трох розных тыпаў арганічных сьвятлопаглынальных матэрыялаў. Інстытут Фраўнгофэра (Fraunhofer-Institut für Integrierte Schaltungen), зрабіўшы шэраг незалежных экспэртызаў, пацьвердзіў заяўлены кампаніяй ровень эфэктыўнасьці наноў створаных фотаэлектрычных пераўтварэньняў з новаю мульты-пераходнаю структураю.

Кампаніі «Heliatek» удалося пабіць уласны сусьветны рэкорд

І хоць арганічныя фотагальванічныя ячэйкі ў параўнаньні з традыцыйнымі крамнёвымі маюць крыху меншыя паказьнікі ККДз, усё ж іх вытворчасьць таньнейшая. Арганічна фотаэлемэнты выйграюць і ў пытаньні экалёгіі: шкоднае ўзьдзеяньне на навакольле зь іх боку амаль адсутнічае. Акрэм таго, такія ячэйкі дастаткова гібкія, што дае магчымасьць разьмяшчаць іх на абсалютна любых паверхнях.

Кампаніі «Heliatek» удалося пабіць уласны сусьветны рэкорд

Бліжэйшым часам новыя фотагальванічныя элемэнты плянуецца выкарыстоўваць для ўдасканаленьня мадэляў звышлёгкіх і звышгібкіх танкаплёначных сонечных батарэяў «HeliaFilm». Выпускаюцца такія батарэі ў выглядзе рулёнаў, з дапамогаю якіх любыя паверхні будынкаў ператвараюцца ў паўнавартасныя крыніцы электраэнэргіі. Апроч усяго гэтага, яны могуць лёгка знайсьці прымяненьне ў якасьці аконных плёнак, напрыклад, у аўтамабілебудаваньні.

Кампаніі «Heliatek» удалося пабіць уласны сусьветны рэкорд

Што датычыць арганічных фотагальванічных ячэек агулам, то, на меркаваньне адмыслоўцаў з карпарацыі «NanoFlex Power», гэтая тэхналёгія цяпер на падʼёме і ёсьць дастаткова пэрспэктыўным кірункам у альтэрнатыўнай энэргетыцы.

Паводле матэрыялаў: Heliatek

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:1

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код