0

У Сонечнай сыстэме можа быць 9, 10 і нават 11 плянэтаў

Праглядаў: 667
Высьветлілася, што Сонечная сыстэма была б больш стабільнаю, калі б налічвала 9 ці болей плянэтаў. Тэарэтычна Дзявятая плянэта мае быць у 10 разоў цяжэйшая за Зямлю і рабіць абарот вакол Сонца прыкладна за 10–20 тысячаў гадоў.

Арбіта новае плянэты, запрапанаваная Батыгіным і Браўнам, мелася быць зьлёгку мадыфікаваная такім чынам, каб арбіты шасьці ETNOs'аў (транснэптунавых аб’ектаў, першым зь якіх быў Плютон) лічыліся вельмі стабільнымі цягам доўгага часу. Гэта прывяло да некаторых пытаньняў: ці ёсьць транснэптунавыя аб’екты сапраўды транзытавымі і нестабільнымі ці, наадварот, яны зрабіліся стабільнымі? Паводзіны гэтых аб’ектаў моцна ўплываюць на эвалюцыю іх арбітаў ды іх колькасьць.

«Калі арбіты сапраўды стабільныя ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, то гэта значыць, што існуюць і арбіты, якіх мы дасюль маглі і не заўважыць», – адзначыў дасьледнік Карлас дэ ля Фуэнтэ Маркас (Carlos de la Fuente Marcos).

У Сонечнай сыстэме можа быць 9, 10 і нават 11 плянэтаў

Па матэрыялах: Nextbigfuture
Аўтар: Сяргей Мазалеўскі

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код