0

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Праглядаў: 536
Сучасныя госьці гатэляў ня толькі шукаюць месца пераночыць, але й імкнуцца паспрабаваць нешта незвычайнае. Такім людзям важнае ня толькі якаснае абслугоўваньне, але й наяўнасьць у памяшканьнях разнастайнага інавацыйнага абсталюнку, што дазволіць з камфортам прабавіць час па-за звыклай абстаноўкаю. І вось колькі цікавых прыкладаў...

У японскім гатэлі «Peninsula Tokyo» ў ложак убудавалі панэль для лянівых кіраваньня аўдыёсыстэмаю, сыстэмаю кандыцыянаваньня пакою, будзільнікам, тэлефонам ды інш.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Як бы дзіўна ні выглядала з погляду інавацыі гэтая прылада, але сёньня пабачыць такі вось радыётэлефон у самых высококлясавых гатэлях сьвету можна ўсё часьцей. Аднак зьвяртаць на іх увагу пачалі адносна нядаўна. Перавага такіх тэлефонаў перад мабільнымі — высокая якасьць сувязі ўва ўсім будынку (у лазьні ці саўне, напрыклад).

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Госьці сеткі «Aloft Hotels» могуць замаўляць паслугі ў нумар пры дапамозе смайлаў. Адзін з шасьці розных пакетаў паслуг можна абраць, даслаўшы працаўнікам гатэлю SMS з адпаведным эматыконам: «Пахмельле», «Закускі», «Ладаварка мабільнага тэлефона», «Re: Fresh» (улучае ў сябе зубную шчотку, пасту, брытву, крэм для галення і дэзадарант), «Турыст» (праязны, мапа, нумары тэлефонаў ды інш.), пакет «Зьдзіві мяне» (прызначаны гасьцям, якія жадалі б атрымаць які-небудзь падарунак ад гатэлю).

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Напрыканцы красавіка сёлета прэм’ер-гатэль «Русь» у Кіеве ўсталяваў станцыю ладаваньня электрамабіляў.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Сетка гатэляў «Starwood» прапаноўвае кліентам выкарыстоўваць прылады iPhone і «Apple Watch» у якасьці ключоў ад сваіх нумароў. Таксама ў кожным пакоі пры ложках ёсьць слухаўкі для ТV, на люстэрку можна паглядзець прагноз надвор’я, а націснуўшы на адпаведны гузік, выклікаць робата-прыслужніка.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

А як вам сетка экалягічных гатэляў брэнду «Innovation Hotel», што плянуе выкарыстоўваць для сваёй інфраструктуры толькі сонечную энэргію ды абыходзіцца сталым аб’ёмам вады, якая пасьля выкарыстаньня будзе ачышчацца ды вяртацца ў вадавод? На дахах будынкаў будуць усталяваныя сонечныя панэлі для награваньня вады, а ветракі змогуць генэраваць электрычнасьць на патрэбы гатэлю. Невялікія паркі, у тым ліку й на дахах, дапамогуць захаваць у памяшканьнях прахалоду ў самыя сьпякотныя дні году й абароняць ад холаду ўзімку. Гэта ўсё ў сваю чаргу значна зашчадзіць энэргію, неабходную для кандыцыянаваньня ды абаграваньня нумароў.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

А вось што прыдумалі ў Краіне ўзыходнага сонца для зручнасьці турыстаў: цяпер разьлічыцца з гатэлямі і рэстарацыямі можна адбіткамі пальцаў. У лётнішчах будуць усталяваныя адмысловыя прылады, якія дазволяць «прывязаць» адбітак пальца да банкаўскае карткі.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету

І яшчэ адная інавацыя, якая ніяк не датычыць гатэлевых выгодаў, але можа быць даволі карысная турыстам. Цяжка не заўважыць, наколькі хутка цяпер разьвіваюцца мэсэнджэры, а менавіта — плятформы для ботаў. Ня гэтак даўно запрацавала сыстэма ўэб-пошуку «Skyscanner» для «Telegram’у», што зь лёгкасьцю знойдзе гатэль у пэўным горадзе на пэўную дату.

Тэхналягічныя інавацыі ў сучасных гатэлях сьвету


Аўтар: Сяргей Мазалеўскі

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код