0

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Праглядаў: 563
Спачатку разгледзім здымак, які астраномы робяць у розных каляровых спэктрах (на выяве — кластэр Амэга Цэнтаўра). Такія фота робяцца для таго, каб прасачыць шлях эвалюцыі зорак.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Цяпер «падыдзем» крыху бліжэй — да цэнтру здымка. Што мы ўбачым? Перад намі — болей выразны падзел зорак паводле колеру (чырвоныя, блакітныя) і яскравасьці.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Адкуль жа бярэцца такая розьніца ў колеры? Рэч у тым, што гэтае фота складаецца з трох здымкаў, зробленых з дапамогаю фільтраў: F814W (чырвоны), які бачыць толькі чырвонае сьвятло;

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

F336W (зялёны), які бачыць толькі блакітнае сьвятло;
Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

F225W (блакітны), які бачыць толькі ультрафіялет.
Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

А цяпер (разумова) зноўку злучым усё ў адзін здымак. Найчасьцей астраномы вывучаюць колер зорак паводле колькаснага паказьніку. Так, яны бяруць фота і пачынаюць «раскідваць» зоркі: чырвоныя — у правы бок, блакітныя — у левы, а затым зьмяшчаюць яскравыя — уверх і цьмяныя — уніз.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Тое, што атрымалася, называецца дыяграмаю велічыні колеру (CMD).

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Зоркі такім чынам разьмяжоўваюцца ня проста так. Яны, як правіла, ляжаць паводле строга вызначанага прынцыпу. Дзякуючы такой дыяграме астраномы распрацавалі тэорыю для тлумачэньня зоркавай эвалюцыі.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Толькі што ў месцы, дзе сканцэнтраваная вялікая колькасьць зорак, вы ўбачылі гэтак званую асноўную пасьлядоўнасьць (MS). Зоркі ўсярэдзіне амаль ня рухаюцца да наступнага этапу, бо трэба шмат часу, каб іх вадарод ператварыўся ў гель. У гэтай пасьлядоўнасьці яскравыя зоркі вельмі масіўныя, а бліжэй да нізу і чырвоныя — зь невялікаю масаю. Тут варта адзначыць, што, вядома ж, вялікія ды яскравыя зоркі нашмат хутчэй паляць свой вадарод, чымся іх «браты» меншага памеру.

Калі ж шчыльнасьць паліва ў ядры зоркі падае, яна пачынае рэгуляваць сваю ўнутраную структуру й рухацца да галіны субгігантаў (SGB).

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Тут жа адначасова яны пачынаюць паліць вадарод у абалонцы вакол ядра, што робіць іх вялікімі ды разадзьмутымі, і рухацца ўжо па галіне чырвоных гігантаў (RGB).

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

А пакуль абалонка ядра працягвае гарэць, самое ядро пакрываецца ўсё большаю колькасьцю гелю і, калі яно набірае дастатковую масу, гель пачынае спальвацца ды ператварацца ў вуглярод.

Далей зорка зноўку карэктуе структуру ядра, і пачынаецца разьмеркаваньне па гарызантальнай галіне (HB).

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Гель не такі моцны, як вуглярод, таму ён страчваецца даволі хутка. Менавіта таму на галіне HB ня гэтак шмат зорак, як на MS. На НВ зоркі таксама доўга не затрымліваюцца. Калі гель канчаецца, зорка блякне і робіцца цёмна-блакітнаю, ператвараючыся такім чынам у белы карлік.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

У якасьці высновы можна адзначыць, што сачыць за працэсам і фазамі разьвіцьця зорак зрабілася магчымым толькі тады, калі людзі навучыліся падзяляць зоркі паводле іх сьвятла ды яскравасьці.

Як астраномы аналізуюць фотаздымкі?

Аўтар: Сяргей Мазалеўскі

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код