0

Зусім хутка лётныя аўтамабілі перастануць быць фантастыкаю

Праглядаў: 286
Генэральны дырэктар эўрапейскае карпарацыі «Airbus Group» Томас Эндэрз (Tom Enders) заявіў пра магчымы пачатак экспэрымэнтаў запуску лётных рабатызаваных аўтамабіляў ужо да канца 2017 г. Гэтае важнае паведамленьне галоўнай асобы ў найбуйнейшай у Эўропе аэракасьмічнай кампаніі прагучала на канфэрэнцыі DLD у нямецкім Мюнхэне. Летась «Airbus» стварыў структурнае падразьдзяленьне «Urban Air Mobility», заданьнем якога і ёсьць распрацаваць ды ўкараніць на рынак лётныя апараты як для перавозкі аднаго-двух чалавек, гэтак і для транспартаваньня большай колькасьці пасажыраў.

Канцэпцыя лётных аўтаробатаў


Праектаваныя карпарацыяй «Airbus Group» лётныя апараты будуць з максымальна аўтаматызаванаю сыстэмаю кіраваньня, па сутнасьці гэта будуць сапраўдныя робаты. Выклікаць лётнае аўта можна будзе, як мяркуюць, праз мабільнае прыкладаньне, распрацаванае на прыкладзе «Lyft», «Uber» ці «Яндекс.Такси». Магчыма, опцыю кароткачасовай арэнды гэтых транспартавых сродкаў інтэгруюць у ўжо існыя сэрвісы для каршэрынгу.

У адным з інтэрвію Том Эндэрз згадаў, што рэвалюцыйная трансфармацыя гарадзкога транспарту ўжо мела месца. Гэтак, больш за сто гадоў таму вялікаю неспадзяванкаю для ўсіх зрабілася зьяўленьне падземнага мэтро. Цяпер гэта ўжо нікога не зьдзіўляе. Кіраўнік карпарацыі паведаміў, што цяпер навука мае ўсе неабходныя магчымасьці й рэсурсы, каб частка гарадзкога транспарту паднялася «над зямлёю». На меркаваньне спадара Эндэрза, кампанія настаўленая вельмі сур’ёзна й усе адмыслоўцы намераныя давесьці справу да посьпеху.

Зусім хутка лётныя аўтамабілі перастануць быць фантастыкаю

Перавагі выкарыстаньня лётных аўтамабіляў


Задзеяўшы новыя тэхналёгіі зь лётнымі робатамі-аўтамабілямі, кіраўнікі кампаніі «Airbus» мяркуюць, што будуць дасягнутыя значныя станоўчыя зрухі ў некаторых важных чалавецтву сфэрах. Асноўных пераваг дзьве:

  • значнае паляпшэньне экалягічнага стану (плянуюць выкарыстоўваць паліва, што не забруджвае навакольля);
  • вызваленьне вялізнае колькасьці фінансавых сродкаў, што будуць зэканомленыя на будаўніцтве наземных мастоў, дарог, шляхаправодаў ды іншых элемэнтаў «звычайнай» дарожнай інфраструктуры.

Эўрапейская кампанія пэўная, што назапашаны практычны досьвед у канструяваньні лётных апаратаў разам з найноўшымі навуковымі й тэхналягічнымі вышукамі і распрацоўкамі дапамогуць стварыць эфэктыўныя лётныя аўтамабілі. Адмыслоўцы карпарацыі «Airbus» пэўныя, што кіраваць новымі транспартавымі сродкамі будзе ня больш складана, чымся традыцыйнымі аўтамі.

Паводле матэрыялаў: «Dailytechinfo»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код