0

Магчымасьці 3D-друкаваньня: Як пабудаваць дом за адныя содні? (Фота + Відэа)

Праглядаў: 304
Унікальная будаўнічая 3D-друкарка здолела ўсяго за содні надрукаваць дом плошчаю 37 м2. Кошт пабудовы склаў прыблізна $ 280 за квадратны мэтар ці менш за $ 11 тыс. за ўвесь будынак. Інавацыйная прылада — вынаходніцтва расейскага інжынэра й заснавальніка кампаніі «Apis Cor» Нікіты Чэнь Юнь Тая (Nikita Chen-yun-tai). Друкарку пасьпяхова апрабавалі ў падмаскоўным Ступіне ў прадпрыемстве, што спэцыялізуецца на вытворчасьці сітавага бэтону. Кіраўнік праекту ставіць на мэце зьмяніць існую канцэпцыю будаўніцтва й зьліквідаваць праблему вострае нястачы жытла.

Галоўныя канкурэнты іркуцкае кампаніі — амэрыканская карпарацыя «Cazza Construction», адмыслоўцы якой заяўляюць, што за содні здольныя ўзьвесьці будынак плошчаю 100 м2. Чакаюць, што да 2030 г. каліфарнійская кампанія надрукуе цэлы квартал у Дубаі. Дарэчы, будаваць дамы мэтадам 3D-друку магчыма ня толькі на нашай плянэце, але й на Марсе.

Магчымасьці 3D-друкаваньня: Як пабудаваць дом за адныя содні? (Фота + Відэа)

Магчымасьці 3D-друкаваньня: Як пабудаваць дом за адныя содні? (Фота + Відэа)

Магчымасьці 3D-друкаваньня: Як пабудаваць дом за адныя содні? (Фота + Відэа)

Канструкцыя й прынцып працы

Будаўнічы комплекс складаецца з друкаркі, а таксама прылады рыхтаваньня й падачы бэтону, куды загружаецца сухая будаўнічая сумесь і вада. Будоўля пачынаецца пасьля правядзеньня невялікіх наладкавых працаў. Пасьля зьмешваньня кампанэнтаў матэрыял падаецца ў друкарку, які пачынае вырабляць сьцены пласт за пластом паводле красьлюнку. Бэтон застывае ў выглядзе тонкіх палосак, праз што паверхня сьценаў атрымліваецца рыфленаю. Свабодная прастора ўсярэдзіне запаўняецца ўцяпляльнікам, а элемэнты дому ўмацоўваюцца армавальнымі ўстаўкамі. Такім чынам кожныя 30 хвілінаў вырабляецца асобны блёк дому.

Цэнтар кіраваньня вонкава нагадвае невялікі дом на колах, а для абслугоўваньня друкаркі патрэбныя ўсяго два чалавекі. Дзякуючы ўнікальнай канструкцыі агрэгат лёгка транспартуецца й можа працаваць у экстрэмальных умовах пры тэмпэратуры да −35 С°. Гарантыя на пабудаваны мэтадам 3D-друкаваньня дом складае 175 гадоў.

Крыніца: Apis Cor

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код