0

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

Праглядаў: 623
Праектант Даан Роосэхаардэ (Daan Roosegaarde) ня гэтак даўно прэзэнтаваў грамадзтву сваё вынаходніцтва — найвялікшую ў сьвеце ўстаноўку ачышчэньня паветра ад часьцінак смогу. Дзякуючы пасьпяховае кампаніі на сайце «Kickstarter» першы гарадзкі паветраачышчальнік удалося ўсталяваць у Ротэрдаме (Нідэрлянды), а далейшы распаўсюд гэтае тэхналёгіі будзе зьдзяйсьняцца ў межах праекту «Smog Free Project», мэта якога — ачысьціць гарадзкое паветра смогу ды іншых відаў забруджаньня.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

Паветраачышчальнік «Smog Free Tower» працуе дзякуючы энэргіі, што атрымліваецца з экалягічна чыстых узнаўляльных крыніцаў. Яго магутнасьці дастаткова для ачышчэньня 30 тысяч кубамэтраў паветра за гадзіну, ён пазбаўляе атмасфэру нават ад самых дробных часьцінак, ствараючы ў ваколіцы яго разьмяшчэньня «бурбалкі» чыстага паветра. Пры гэтым ён спажывае ўсяго 1400 Ват/г электраэнэргіі, меней за звычайны алейны паветранагравальнік. Уся энэргія ідзе на працу запатэнтаванае іанізацыйнае тэхналёгіі ачышчэньня паветра й на сьвятлодыёдныя лямпы, што падсьвятляюць вежу ўначы.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

Праца паветраачышчальніка «Smog Free Tower» заснаваная на тэхналёгіях, прымяняльных у ачышчальніках, што прызначаныя для выкарыстаньня толькі ў памяшканьнях, адаптаваных да працы на адкрытым паветры. Паветра для ачышчэньня трапляе ў верхнюю частку вежы ды выпускаецца зьнізу праз шэсьць выхадных адтулінаў.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

«Усярэдзіне ачышчальніка месьцяцца два электроды, станоўча ды адмоўна зараджаныя. У вобласьці станоўчага электрода фармуецца маса станоўчых іёнаў, што літаральна прыліпаюць нават да найменшых часьцінак пылу. Плыня іанізаванага паветра перамяшчаецца да адмоўнага электрода, які прыцягвае станоўчыя іёны й часьцінкі смогу разам зь імі. Аселы пыл зьбіраецца й зьмяшчаецца ў адмысловы кантэйнэр для далейшае ўтылізацыі. Пры дапамозе такое тэхналёгіі з паветра можна прыбраць нават настолькі малыя часьцінкі, што ня могуць быць злоўленыя традыцыйнымі фільтравальнымі сыстэмамі», — распавядае Даан Роосэхаардэ.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

Адмыслоўца мяркуе, што ў пылу сабранага смогу можа месьціцца шмат хімічных элемэнтаў, некаторыя зь якіх можна вылучыць адтуль дастаткова простымі спосабамі й паўторна выкарыстоўваць на карысьць людзей. У прыватнасьці, з атрыманага вуглевадароду можна вырошчваць высакаякасныя штучныя дыямэнты ювэлірнай якасьці, а каштоўнасьці, зробленыя з гэтых дыямэнтаў, можна будзе прадаваць праз сеціва, атрымліваючы ад тэхналёгіі дадатковы прыбытак.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю

Сямімэтровая лёгкая вежа паветраачышчальніка «Smog Free Tower» мае эстэтычныя формы ў выглядзе шасьцібаковай тэхнаскульптуры, што дазволіць ёй гарманічна ўпісацца ў ляндшафт гарадзкіх паркаў. А першымі гарадамі, у якіх могуць зьявіцца такія сыстэмы, стануць Пэкін, Мэхіка, Лос-Анджэлес, дзе ўжо даўно назіраюцца сур’ёзныя праблемы са смогам, ды іншыя гарады, адміністрацыя якіх не жадае даводзіць сытуацыі з забруджаньнем паветра да стану крытычнае.

«Smog Free Tower» — вынаходніцтва, што дазволіць уздыхнуць з палёгкаю



Паводле матэрыялаў: Inhabitat
Пераклад: DailyTechInfo

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код

Выкарыстоўваць любыя матэрыялы, разьмешчаныя на сайце, дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў — гіпэрспасылкі, што індэксуецца) на сайт violex.info. Усе правы на матэрыялы належаць іх уладальнікам.