0

З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома

Праглядаў: 430
Канал Ґаўанус (Gowanus) — адзін з 87 асабліва забруджаных вадаёмаў на тэрыторыі найбуйнейшага амэрыканскага гораду Нью-Ёрк. Канал даўжынёю 3 км таксама лічыцца й найбруднейшым месцам на ўсім зямным шары. А вось разводы, што ўтвараюцца на паверхні яго вады ад атрутных рэчываў, прызнаныя самым сапраўдным мастацтвам.

З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)

Як ні дзіўна, да зьяўленьня першых пасяленцаў у Нью-Ёрку вада Ґаўанусу была чыстаю. Прыблізна ж зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя водаканал імкліва стаў ператварацца ў кляаку — гэтаму паслужыла рэзкае павелічэньне колькасьці судзінаў, што тут праходзілі, і плошчы прамысловага сэктару, адкіды якога бесцырымонна зьліваліся ў водную магістраль.


На гэты момант вынікі хімічнага аналізу вады Ґаўанусу сапраўды ўражваюць, бо ў ёй месьціцца большая частка пэрыядычнае сыстэмы элемэнтаў. Асабліва вялікае ўтрыманьне медзі, іртуці й волава.


У 2013 годзе Агенцыя аховы навакольля ЗША распрацавала дзесяцігадовы плян ачышчэньня водаканалу Ґаўанус. Але нават пасьля правядзеньня адпаведных захадаў вада ня будзе да канца ачышчанаю. Пакуль жа хараство гульні фарбаў таксычных разводаў на паверхні нью-ёрскага каналу адлюстроўваюць на сваіх здымках знакамітыя амэрыканскія фатографы.

З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)


З каналу Ґаўанус у Нью-Ёрку вылавілі трохвокага сома
Здымак: Стывэн Гірш (Steven Hirsch)

Хоць вада Ґаўанусу афіцыйна лічыцца небясьпечнаю для жыцьця людзей і жывёлы, рыба ў канале ўсё яшчэ водзіцца. Ну й, як той казаў, усякая рыба добрая, калі на вуду пайшла. Гэтак, да прыкладу, на гэтым тыдні рыбак вылавіў тут трохвокага сома.



Аўтар: Алесь Вільмен

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код