0

«Літаратурна-мастацкая творчасьць», «Спартовая журналістыка» й «Расейская мова як замежная»: дыплём на роўні вышэйшай адукацыі — усяго за 4 сэсіі!

Праглядаў: 123

Зрабіся прафэсійным літаратарам!


Калі вы:

— займаецеся літаратурнаю творчасьцю й хочаце ўдасканаліць свае здольнасьці, атрымліваць кваліфікаваныя кансультацыі ды аналіз сваіх тэкстаў;
— гатовыя асвоіць асновы літаратурнага мэнэджмэнту й маркетынгу;
— бачыце сябе адмыслоўцам у стварэньні літаратурнай асновы ў іншых відах мастацтва;
— цікавіцеся найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага літаратурнага працэсу й літаратурна-мастацкае крытыкі;
— хочаце зрабіцца дыплямаваным адмыслоўцам у сфэры літаратурнае творчасьці, крытыкі й арт-журналістыкі;

у вас ёсьць унікальная магчымасьць зрэалізаваць свае пляны!

Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытуту журналістыкі БДУ запрашае прайсьці перападрыхтоўку паводле спэцыяльнасьці 1-23 01 74 «Літаратурна-мастацкая творчасьць» (кваліфікацыя «Адмысловец у літаратурнай працы»):
— людзей з вышэйшаю адукацыяй;
— студэнтаў дзённае формы навучаньня двух апошніх курсаў і магістратуры ўнівэрсытэтаў.

Праграма навучаньня прадугледжвае рыхтаваньне высокакваліфікаваных адмыслоўцаў у галіне літаратурнае творчасьці, літаратурнага мэнэджмэнту й маркетынгу, прафэсійнае крытыкі ды арт-журналістыкі й улучае навучаньне прафэсійным асновам літаратурнага майстэрства, вывучэньне тэхнікі і паэтыкі мастацкае творчасьці, правядзеньне практычных сэмінараў і майстар-клясаў, «прасоўваньне» літаратурных тэкстаў на літаратурным рынку, асэнсаваньне літаратурнага працэсу ў кантэксьце тэндэнцыяў сучаснае сацыякультурнае прасторы. Нашыя выкладнікі — адмыслоўцы-практыкі, знаныя беларускія пісьменьнікі й крытыкі, журналісты літаратурна-мастацкіх мэдыяў, дактары ды кандыдаты навук.

  • Прыманьне дакумэнтаў — да 25 жніўня.
  • Залічэньне — па выніках сумоўя.
  • Навучаньне ажыцьцяўляецца ў завочнай форме на платнай аснове.
  • Працягласьць навучаньня — 18 месяцаў (4 сэсіі).
  • Графік навучальнага працэсу (сэсіі) — верасень, люты.

Прыманьне дакумэнтаў: г. Менск, вул. Кальварыйская, д. 9, каб. 503.
Кантакты: тэл.: 259-70-72, 259-70-16, 259-74-10.

«Літаратурна-мастацкая творчасьць», «Спартовая журналістыка» й «Расейская мова як замежная»: дыплём на роўні вышэйшай адукацыі — усяго за 4 сэсіі!

Унікальная праграма прафэсійнае перападрыхтоўкі спартовага журналіста


Калі вы цікавіцеся спартоваю тэмаю, гатовыя ўдасканаліць свае навыкі й хочаце стацца адмыслоўцам у сфэры спартовае журналістыкі — вы можаце зрэалізаваць свае магчымасьці!

Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытуту журналістыкі БДУ запрашае перападрыхтавацца паводле спэцыяльнасьці 1-23 01 80 «Спартовая журналістыка» з прысваеньнем кваліфікацыі «Спартовы журналіст» і атрымаць дыплём дзяржаўнага ўзору на роўні вышэйшай адукацыі:
— людзей з вышэйшаю адукацыяй;
— студэнтаў дзённае формы навучаньня двух апошніх курсаў і магістратуры ўнівэрсытэтаў.

Толькі ў нас вы навучыцеся:
— зьбіраць і рыхтаваць публіцыстычныя й дакумэнтальныя матэрыялы спартовае тэмы, а таксама прафэсійна падаваць спартовую інфармацыю ў мэдыях;
— аналізаваць падаваньне спартовай інфармацыі, што выйшла ў эфір тэлевізійных і радыётрансьляцыйных мэдыяў, а таксама апублікаванай у друкаваных ды інтэрнэт-выданьнях;
— выконваць кампутарную вёрстку спартовых газэтаў і часопісаў;
— рыхтаваць сцэнары спартовых тэле- і радыёпраграмаў.

Сфэры прафэсійнае дзейнасьці адмыслоўца, які перападрыхтаваўся паводле спэцыяльнасьці «Спартовая журналістыка» — друкаваныя, электронныя мэдыі, інфармацыйныя рэсурсы онлайн, прэс-службы, прэс-цэнтры, інфармацыйныя агенцтвы і да т. п.

  • Прыманьне дакумэнтаў — да 25 верасьня.
  • Залічэньне — па выніках сумоўя.
  • Навучаньне ажыцьцяўляецца ў завочнай форме на платнай аснове.
  • Працягласьць навучаньня — 18 месяцаў (4 сэсіі).
  • Графік навучальнага працэсу (сэсіі) — кастрычнік, сакавік.

Прыманьне дакумэнтаў: г. Менск, вул. Кальварыйская, д. 9, каб. 503, 418.
Кантакты: тэл.: 259-70-72, 259-74-10, тэл./факс: 259-70-16, e-mail: jour_fpk@bsu.by

«Літаратурна-мастацкая творчасьць», «Спартовая журналістыка» й «Расейская мова як замежная»: дыплём на роўні вышэйшай адукацыі — усяго за 4 сэсіі!

Расейская мова як замежная – актуальны й пэрспэктыўны кірунак прафэсійнае дзейнасьці


Калі вы носьбіт расейскае мовы — вы маеце магчымасьць выкладаць расейскую мову замежнікам (у тым ліку й навучаць расейскай мове дзяцей-білінгваў) як у Рэспубліцы Беларусь, гэтак і за мяжою.

Каму патрэбная спэцыяльнасьць «Расейская мова як замежная»?
— ахвотнікам выкладаць расейскаю мову замежнікам, якія працуюць у Беларусі;
— ахвотнікам пачаць даваць урокі расейскае мовы замежнікам праз «Skype»;
— усім, каму трэба праца за мяжою, і тым, хто задумваецца, кім працаваць за мяжою;
— ахвотнікам навучыць сваіх мужоў-замежнікаў і дзяцей казаць па-расейску;
— ахвотнікам зразумець прынцыпы вывучэньня расейскае мовы для замежнікаў;
— імігрантам, для якіх выкладаньне расейскае мовы замежнікам за мяжою можа зрабіцца дадатковаю ці асноўнаю крыніцаю прыбыткаў;
— кожнаму, хто ў Беларусі ці за мяжою хоча прафэсійна зрэалізавацца ў галіне выкладаньня расейскае мовы як замежнае.

Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытуту журналістыкі БДУ запрашае на навучаньне паводле спэцыяльнасьці «Расейская мова як замежная». Чаму рыхтавацца да навучаньня расейскай мове як замежнай трэба ў нас?

1. Наш курс — практычна арыентаваны й скіраваны, каб носьбіт расейскае мовы ўсьвядоміў яе структуру, зразумеў прынцыпы выкладаньня расейскае мовы як замежнай і здолеў самастойна арыентавацца падчас навучаньня замежнікаў.
2. Нашыя выкладнікі — высокакваліфікаваныя практыкі са шматгадовым досьведам працы з замежнымі студэнтамі як у нашай краіне, гэтак і за мяжою.
3. Вы атрымаеце дыплём Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з прысваеньнем кваліфікацыі «Выкладнік расейскае мовы як замежнае» ўсяго за 19 месяцаў (4 сэсіі + стажаваньне).
4. Мы гарантуем: прайшоўшы наш курс «Расейская мова як замежная», вы зможаце навучыць замежнікаў размаўляць па-расейску.

  • Прыманьне дакумэнтаў — да 3 лістапада.
  • Залічэньне — па выніках сумоўя.
  • Навучаньне ажыцьцяўляецца ў завочнай форме на платнай аснове.
  • Працягласьць навучаньня — 19 месяцаў (4 сэсіі + стажаваньне).

Прыманьне дакумэнтаў: г. Менск, вул. Кальварыйская, д. 9, каб. 503.
Кантакты: тэл.: 259-70-72, 259-70-16.

«Літаратурна-мастацкая творчасьць», «Спартовая журналістыка» й «Расейская мова як замежная»: дыплём на роўні вышэйшай адукацыі — усяго за 4 сэсіі!

Дадатковая інфармацыя — на сайце Інстытуту журналістыкі БДУ: http://www.journ.bsu.by

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код