0

Тыдзень спорту й здароўя: фотарэпартаж зь месца падзеяў

Праглядаў: 68
«У жыцьці заўсёды ёсьць месца спорту!» – сказаў бы кожны, хто браў удзел у адкрыцьці Тыдня спорту й здароўя.

На сьвяце былі рэпрэзэнтаваныя 38 спартовых кірункаў, і ў кожным дэманстравалі свае дасягненьні маладыя спартоўцы. Футбол, баскетбол, гандбол, усходнія адзінаборствы, гімнастыка, роварны спорт, армрэслінґ, фэхтаваньне, скейтбордынґ, гіравы спорт – на кожнай тэматычнай пляцоўцы было на што паглядзець. На сцэне выступалі прадстаўнікі спартовых камандаў, самадзейныя творчыя калектывы й зоркі беларускай эстрады.

Усе ўдзельнікі атрымалі заслужанае прызнаньне ды ўвагу гасьцей, але самыя цёплыя словы, зычэньні й памятныя ўзнагароды дасталіся выкладнікам і выхаванцам СДзЮШАР валейбольнага клюбу «Менск». Нагода была больш як годная – 50-годзьдзе. Дзеці й выкладнікі прынялі віншаваньні, паказалі майстар-клясы, узялі аўтографы ў вядомых беларускіх валейбалістаў і запрасілі ахвотнікаў далучыцца да сяброўскае сям’і валейбалістаў.

Прапануем невялікі фотарэпартаж зь месца падзеяў. А які від спорту выбралі б вы?

Аўтарка: Юлія Цэхановіч

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код