0

Падлетак вынайшаў прыладу, што дапаможа інвалідам-вазочнікам

Праглядаў: 671
Старэйшаклясьнік Олдэн Кейн (Alden Kane) з Дэтройту стварыў прыстасаваньне, што дазволіла маладой маці Шарыне Джонс, прыкутай да інваліднага вазка, браць з сабою на шпацыр сваё маленькае дзіця. Новую канструкцыю, распрацаваную Кейнам падчас дасьледчага праектаваньня, падаравалі Джонс у якасьці прататыпу.


Для дасягненьня найбольшае эфэктоўнасьці маладая мама кансультавала Кейна цягам усяго стварэньня інавацыйнае прылады. «Было здорава сустракацца з Шарын і абмяркоўваць, што канкрэтна яна чакае ад майго прыстасаваньня. Разам мы высьветлілі, ці здолее яна адчапіць канструкцыю ад свайго інваліднага вазка, куды ёй будзе зручней класьці пялюшкі, як яна зможа перасоўвацца ў інвалідным фатэлі, — падзяліўся Кейн у сваім інтэрвію й таксама адзначыў: — Галоўным прыярытэтам у стварэньні майго вынаходзтва было запэўніваньне бясьпекі дзіцяці».


Для рэалізацыі сваёй задумы Кейн выкарыстоўваў лёгкія мэталёвыя трубкі, што без асаблівых цяжкасьцяў мацуюцца да інваліднага вазка й надзейна ўтрымліваюць вагу малога ў аўтамабільным фатэлі. Убачыўшы, колькі шчасьця прынесла ягонае вынаходзтва маладой маме ды ейнаму дзіцяці, Кейн спадзяецца зрабіць прыладу дасяжнаю для большае колькасьці людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.




Паводле матэрыялаў: FOX 2

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код