Агульныя правілы на сайце

Агульныя правілы паводзін на сайце

На сайце стасуецца мноства людзей розных поглядаў, і кожны наведнік мае права выказаць уласнае меркаваньне. Каб карыстальнікам сайту было цікава і каб паміж імі ўсталяваліся паважлівыя дачыненьні, дастаткова прытрымлівацца простых правілаў. Мы настойліва рэкамэндуем прачытаць іх. Гэта адыме ўсяго колькі хвілінаў і дапаможа зрабіць старонку больш прывабнаю ды арганізаванаю.

Абразам – не! На «Violex» забароненыя любыя зьнявагі ды пагрозы ў адрас наведнікаў і трэціх асобаў; разважаньні на рэлігійныя і палітычныя тэмы; выказваньні, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу ды зьневажаюць чалавечую годнасьць; выразы, якія ўтрымліваюць лаянку.

Лёгіцы – так! На «Violex» не вітаюцца паведамленьні, што не датычаць зьместу артыкулу альбо кантэксту абмеркаваньня; мы ігнаруем камэнтары, якія ўтрымліваюць спам, рэкляму любых тавараў ды паслуг, іншых рэсурсаў і СМІ. Адміністрацыя пакідае за сабою права выдаляць камэнтары альбо іх часткі, калі тыя не адпавядаюць усталяваным правілам і патрабаваньням.

Адміністратары на варце справядлівасьці! За ігнараваньне правілаў першым разам карыстальнік атрымае папярэджаньне. За паўторнае парушэньне, сур’ёзныя парушэньні, зьнявагі адмінітратараў і мадэратараў магчыма атрымаць забарону ўжо без папярэджаньня. З прэтэнзіямі, прапановамі, пытаньнямі пра скасаваньне забароны зьвяртайцеся да адмінаў ці мадэратараў (праз асабістыя паведамленьні або праз форму зваротнае сувязі).

Загадзя дзякуем за паразуменьне ды за жаданьне зрабіць наш сайт больш ветлівым і сяброўскім!