0

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

Праглядаў: 276
З усіх смакотак мой сын любіць марозіва, чакаляду й печыва. Пры нейкай наступнай спакусе ў краме традыцыйна кажу: «Давай выбярэм нешта больш здаровае, а найлепш — зробім самыя». Паабяцала — цяпер выкручвайся! Але галоўнае ў гатаваньні — гэта добрая забава. Абавязкова далучайце дзяцей :) Важна дадаць, што такі варыянт дэсэрту пасуе тым, хто не ўжывае пшаніцы без глютэну.

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

Патрэбна:

  • 200 гр. какосавых габлюшак;
  • 50 гр. масла;
  • 1/2 шклянкі цукру;
  • 3 лыжкі малака;
  • 2 яечныя бялкі (пакаёвае тэмпэратуры);
  • дробка солі;
  • 2 лыжачкі кукурузнага крухмалу;
  • горкая чакаляда для дэкарацыі.

У рондалі на сярэднім агні растопім масла з цукрам. Мяшаем, каб сумесь была гладкая без камячкоў. Дадамо малако і здымем з агню. Цяпер засыпем какосавыя габлюшкі, добра перамяшаем і пакінем адпачыць. Тым часам разагрэем духоўку да 180 градусаў. Бляху пакрыем папераю для выпяканьня. Цяпер узабʼем бялкі з дробкаю солі, каб атрымалася пена — лёгкая, як аблокі. І наш апошні складнік — крухмал. Напрыканцы далікатна зьмяшаем какосавую масу зь бялкамі. Лыжачкаю, змочанай у вадзе, выкладваем невялікія сфэры на бляху. Выпякаем 15 хвілінаў, какоскі маюць быць лёгка залацістыя. Гатовыя аблочкі паліваем растопленаю чакалядаю. Смачна есьці!

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

1000 і 1 коўшык: Какосавыя аблочкі з чакалядаю

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код