0

Велікодныя коўшыкі: Мазурка з вараным згушчоным малаком

Праглядаў: 161
Для прыгатаваньня мазуркі з вараным згушчоным малаком патрэбна:

  • 3 жаўткі;
  • 200 гр. маргарыну ці масла;
  • 400 гр. мукі;
  • 100 гр. цукровае пудры;
  • палова лыжачкі парашку для выпяканьня;
  • бляшанка згушчонага малака (ці нават 2 для самых вялікіх ласуноў).

Усе складнікі замясіць. Важна зрабіць гэта хутка, каб масла не растапілася. Цяпер вельмі істотны элемэнт: пакідаем цеста ў лядоўні, каб адпачыла прынамсі паўгадзіны (можна болей). Потым раскочваем яго таўшчынёю з палец, выкладваем на бляшку (традыцыйна выкарыстоўваліся квадратовыя). Пячэм пры 180 градусах 30 хвілінаў. Цяпер мазурку пакінем, каб астыла. І апошні крок — упрыгожаньні й дадаткі.

Згушчонку гатуем гадзіну-паўтары. Нам патрэбная ня вельмі густая. Мазурку варта шмараваць згушчоным малаком перад падаваньнем на стол — гэтак яна застанецца крохкаю. Зьверху ўпрыгожваем грэцкімі гарэхамі. Вось такія салодкія сапраўдныя сьвяты!

Велікодныя коўшыкі: Мазурка з вараным згушчоным малаком

Велікодныя коўшыкі: Мазурка з вараным згушчоным малаком

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код