0

Велікодныя коўшыкі: Рэцэпт мазуркі на Вялікдзень

Праглядаў: 124
Мазурка — традыцыйны выпек на Вялікдзень з крохкага цеста. Упрыгожваюць яго глязураю, вараным згушчоным малаком, чакалядаю, сочывам ці гарэхамі. Варыянтаў безьліч, кожнаму на густ і смак.

Калісьці мазурка была традыцыйным ласункам падчас Вялікадня, цяпер мазуркі можна сустрэць у суседняй Польшчы. Цікава, што ў нас мазурка жаночага роду, а ў палякаў — мужчынскага. Мазурэк і мазурка. Рэцэпт банальна просты, але эфэктоўны. Мне падаецца, што ягоны смак будзе больш адпавядаць дарослым. Какосавая мазурка выдатна пасуе да філіжанкі моцнае кавы.

Велікодныя коўшыкі: Рэцэпт мазуркі на Вялікдзень

Патрэбна:

  • 200 гр. какосавых габлюшак;
  • 70 гр. масла;
  • 50 гр. цукру;
  • 200 гр. горкае чакаляды;
  • 200 мл. вяршкоў (30 %).

Замешваем рукамі какос, цукар і масла. Цеста гладкім ня будзе — не пераймайцеся. Форму абавязкова выкладаем пэргамінам і лепім нашую мазурку зь невялікімі борцікамі. Пячэм прыблізна 15 хвілінаў у тэмпэратуры 160 градусаў. Мазурка мае быць залацістая, але пільнуйце, каб не падгарэла.

Вяршкі ў рондалі падагрэем і здымаем з агню. Чакаляду ломім на кавалкі. Засыпаем яе ў цёплыя вяршкі й мяшаем. Атрымаецца густы моцна чакалядавы крэм. Заліваем чакаляду ў гатовую мазурку і пакінем на ноч, каб застыла. Цудоўных вам велікодных сьняданкаў!

Велікодныя коўшыкі: Рэцэпт мазуркі на Вялікдзень

Велікодныя коўшыкі: Рэцэпт мазуркі на Вялікдзень

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код