0

Велікодныя коўшыкі: Яйкі, фаршаваныя маянэзам з авакада

Праглядаў: 209
Працягваю натхняць вас на Вялікдзень. Так, ён можа быць і традыцыйны, і смачны, і фіт. А якія сьвяты бязь яек?! У рознай форме і з рознымі дадаткамі. Неяк пісала пра яечны паштэт, сёньня чарга абсалютнае клясыкі, але ў «лёгкім» сучасным варыяньце. Рэцэпт просты і хуткі. Замест маянэзу — сасьпелае авакада.

Велікодныя коўшыкі: Яйкі, фаршаваныя маянэзам з авакада

Патрэбна:
  • 4 яйкі;
  • 4 кавалкі сушаных памідораў у алеі (замест іх можна выкарыстаць 2 лыжкі хрэну, некалькі кавалкаў вэнджанае рыбы, гатаваныя грыбы);
  • 1 сасьпелае (!!!) мяккае авакада;
  • соль;
  • перац;
  • зялёная цыбуля;
  • лыжка соку з цытрыны.

Яйка гатуем укрутую, чысьцім і кроім на палову. Дастаем жаўткі. У місцы блэндарам зьмешваем жаўткі, кавалкі авакада, памідоры, сок з цытрыны. Прыпраўляем сольлю й перцам на смак. Смачнага Вялікадня!

Парада: такія яйкі трэба зьесці адразу, бо авакада (як і яблык) акісьляецца й цямнее.

Велікодныя коўшыкі: Яйкі, фаршаваныя маянэзам з авакада

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код