0

1000 і 1 коўшык: Чорны-чорны пірог з чакаляды й чарніцаў

Праглядаў: 197
Гэты рэцэпт нарадзіўся з патрэбы мадыфікаваць мой улюбёны апошнім часам рэцэпт неверагоднага чакалядавага пірага. А чарніцы проста былі ў лядоўні. Апынулася, што яны выдатна пасуюць да чакаляды. І вусны пасьля іх чорныя-чорныя :)

1000 і 1 коўшык: Чорны-чорны пірог з чакаляды й чарніцаў


Складнікі:
  • 1/2 шклянкі цукру;
  • 1 шклянка пшанічнае мукі;
  • 1/3 шклянкі какавы;
  • 1 лыжачка разрыхляльніку;
  • 1/2 лыжачкі соды;
  • 1/2 лыжачкі солі;
  • 1 яйка;
  • 1/2 шклянкі малака;
  • 1/4 шклянкі алею;
  • 1 лыжачка ванільнага экстракту ці ванільнага цукру;
  • 1/2 шклянкі кіпню;
  • 1/2 пліткі горкае чакаляды;
  • 1 + 1/2 шклянкі чарніцаў;
  • 2 лыжкі малака.

Разагрэйце духоўку да 175°С. Вышмаруйце тлушчам і пасыпце мукою форму. У вялікай місцы зьмяшайце цукар, муку, какаву, разрыхляльнік, соду, ваніль і соль. Дадайце яйка, малако, алей і добра перамяшайце лыжкаю. Калі цеста зробіцца аднароднае, то дадайце кіпень (так, ня трэба баяцца). Цеста будзе даволі рэдкім. У форму кіньце жменю чарніцаў, заліце цестам і пячыце з 35 хвілінаў, пакуль зубачыстка, устаўленая ў пірог, ня выйдзе чыстаю. Потым 10 хвілінаў пачакайце й дастаньце з формы.

Чакаляду растопім на вадзяной лазьні й дадамо 2 лыжкі малака. Добра разьмяшаем, чакаляда мае быць бліскучаю ды аднароднаю. Паліваем ёю пірог, зьверху пасыпаем чарніцамі. Гатовы! Смачных вам летніх пасядзелак!

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код