0

1000 і 1 коўшык: Антыдранікі з кабачкоў

Праглядаў: 77
Калі пачынаецца лета, то я амаль кожны дзень раблю халаднікі, розных колераў, фактураў і смакаў. Але часам патрэбнае нешта яшчэ... Мне падаецца, што мае антыдранікі — цудоўны дадатак менавіта да халаднікоў. Лёгкія, зялёныя, смачныя... Чаму б не пакаштаваць і вам? :)

1000 і 1 коўшык: Антыдранікі з кабачкоў

Патрэбна:
  • 2 невялікія зялёныя кабачкі;
  • 4–5 лыжак мукі;
  • пучок пятрушкі;
  • 1 яйка;
  • марская соль;
  • чорны перац;
  • вэнджаны ласось ці стронга;
  • алей для смажаньня.

Кабачкі нацерці на гэтак званай бурачковай тарцы ды працадзіць празь сіта, каб дранікі былі ня вельмі вільготныя. Дадаць муку з дробкаю солі й перцам. Цяпер кроім дробна пятрушку й кідаем яе ў нашае цеста. Дадаем яйка й старанна перамешваем.

Смажым на гарачай патэльні на невялікай колькасьці алею (я ўжываю рапсавы) прыблізна 3 хвіліны з кожнага боку. Калі цеста зарэдкае, то можна дадаць болей мукі.

Вылажыць вежачкай і ўпрыгожыць кавалкамі рыбы. Вельмі пасуе да гэтае стравы ёгуртавы соўс (натуральны ёгурт + часнык + соль + базілік).

Смачна есьці!

1000 і 1 коўшык: Антыдранікі з кабачкоў

1000 і 1 коўшык: Антыдранікі з кабачкоў

Аўтарка: Аліна Коўшык
Крыніца: «1000 і 1 коўшык»
Болей рэцэптаў тут: «1000 і 1 коўшык»

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код