0

Колькасьць дзяцей уплывае на здароўе бацькоў

Праглядаў: 577
Навукоўцы з Вялікай Брытаніі й Нарвэгіі падчас супольнага дасьледаваньня цягам 33 гадоў назіралі за 1,5 млн сужэнстваў і давялі дакладную заканамернасьць між колькасьцю дзяцей у сям’і ды здароўем іхных бацькоў. Высьветлілася, што наяўнасьць дзяцей у сям’і — гэта карысна для здароўя. У шчасьлівых мам і татаў рызыка разьвіцьця сэрцава-судзінных хваробаў ды раку заўважна зьніжаецца. Адмыслоўцы паведамляюць, што пары, якія пасьпелі займець патомства, радзей пакутуюць на алькагалізм ды іншыя псыхічныя залежнасьці.

Аднак з назіраньняў навукоўцаў таксама вынікае, што колькасьць нашчадкаў у сям’і мае немалаважнае значэньне — вялікая колькасьць дзяцей адмоўна адлюстроўваецца на здароўі старэйшага пакаленьня. Тлумачыцца гэта проста: імунітэт шматдзетных бацькоў моцна слабее праз заўсёдныя стрэсы, а заняцца ўласным здароўем самаахвярным бацькам элемэнтарна не дазваляе час. І хоць вынікі навукоўцаў падмацоўваюцца дасьледаваньнямі, трэба разумець, што заўсёды ёсьць выключэньні з правілаў!

Найбольш аптымальная колькасьць нашчадкаў у сям’і, на меркаваньне навукоўцаў, — двое дзяцей. У сем’ях з двума дзецьмі бацькі былі найбольш здаровымі як псыхічна, гэтак і фізычна.

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код