Nastaśsia_K


Настасься Кахан


Публікуюся на VIOLEX з 29 лістапада 2015
У беларускасьць і прафэсію прывяла пакручастая сьцежка: ня веру ў выпадковасьці ды ўдзячная Настаўнікам. Вяскоўка з паходжаньня й сьветаўспрыманьня. Натхняюся падарожжамі па «сямейнай Эўропе», традыцыйнаю культураю, добраю літаратураю.



0

Чаму важна размаўляць зь дзецьмі з самага нараджэньня?

Праглядаў: 562
Навукова даказана, што сталае стасаваньне зь дзецьмі дапамагае ім у будучыні лёгка самарэалізоўвацца й дабівацца ў выбраных імі сфэрах немалых вышыняў. Варта адзначыць, што ровень адукаванасьці мамы й таты адыгрывае далёка не апошнюю ролю ў выхаваньні малечы ды моцна ўплывае на ягоную здольнасьць да навучаньня. Навукоўцы пэўныя: гугнявасьць, бедны слоўнікавы запас, непісьменнасьць і, як вынік, нізкая пасьпяховасьць дзіцяці ў школе — найперш віна бацькоў.

Вельмі важна размаўляць зь дзіцём заўжды й пра ўсё, прычым пачынаць наладжваць кантакт неабходна яшчэ з немаўляткам. Тым ня менш шмат хто з маладых бацькоў кепска ўяўляюць, пра што можна размаўляць з камячком бязьмежнага шчасьця, які толькі-толькі зьявіўся ў іхным жыцьці. Дарэчы, заваёўваць увагу сваёй малечы мамам ды татам таксама давядзецца яшчэ навучыцца, бо адразу «быць уганараваным ягонаю міласьцю» будзе ня гэтак і лёгка.

Чаму важна размаўляць зь дзецьмі з самага нараджэньня?

Колькі парадаў, як стасавацца зь дзіцём:


  • Як мага часьцей называйце сваю малечу ягоным імем — зусім хутка дзіця пачне рэагаваць, пачуўшы, што вы да яго зьвяртаецеся;
  • Камэнтуйце кожнае сваё дзеяньне, апавядайце, што, як і навошта вы робіце, пры ўсім гэтым абавязкова называючы сябе «мамаю» ці «татам»;
  • Ні ў якім разе не «сюсюкайцеся» з малым — ужо зь пялюшак дзеці мусяць чуць і запамінаць слушнае вымаўленьне словаў;
  • Намагайцеся не вымаўляць задоўгіх сказаў і расьцягваць словы;
  • Прысьвяціце ўвагу вашаму мігаваньню і жэстам — яны мусяць быць зразумелымі й выразнымі;
  • Ладзьце вашай малечы штодзённыя экскурсіі па доме й на сьвежым паветры;
  • Не палянуйцеся вывучыць колькі дзясяткаў дзіцячых пацешак, вершаў і кароткіх казак — дзецям яны вельмі падабаюцца;
  • Не саромейцеся сьпяваць дзіцёнку, нават калі лічыце сябе цалкам абдзеленым вакальнымі дадзенымі — галасы мамы й таты для дзяцей заўжды найлепшыя.

Зьвяртаючы ўвагу на такія, здавалася б, дробязі, бацькі робяць неацэнны ўнёсак у разьвіцьцё свайго дзіцяці. І не пасьпееце вы азірнуцца, як вашая малеча зробіць намаганьне выказаць вам услых усё, што пасьпела назапасіцца за час, праведзены ім у маўчаньні. Будзьце гатовыя, што ў любы момант на вас абрынецца незьлічоная колькасьць пытаньняў — што, як, навошта й чаму акаляе вашае дзіця. Тут вы абавязаныя правяць уважлівасьць і немалое трываньне, адказаўшы (часам соты раз) на кожнае пытаньне, што яго цікавіць.

Размаўляйце зь дзіцём, намагаючыся быць зь ім роўным, часьцей цікаўцеся ягоным меркаваньнем. Менавіта дзякуючы гэтаму вы навучыцеся ўзаемапавазе й узаемаразуменьню ў сям’і. Разам чытайце кнігі й праглядайце цікавыя тэлепраграмы, арганізоўвайце паходы на разнастайныя выставы, у тэатры ды музэі — усё гэта дапаможа разьвіць у вашых дзецях камунікатыўныя навыкі й авалодаць аратарскім майстэрствам.


Аўтарка: Jauhienka

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код