0

Калі варта пракалоць вушы дзяўчынцы?

Праглядаў: 197
Шмат хто з мам маленькіх прынцэс мараць як мага хутчэй упрыгожыць вушкі сваёй і без таго прыгожай дочачкі якімі-небудзь прывабнымі завушніцамі. Але што думаюць на гэты конт мэдыкі? У якім узросьце найлепей праколваць вушы дзяўчынцы, і як зрабіць, каб усё прайшло зь мінімальнаю рызыкаю для здароўя вашага дзіцяці?

Калі найлепей гэта зрабіць?


Не зважаючы на мноства розных меркаваньняў, бальшыня экспэртаў усё ж мяркуе, што праколваць вушы найлепей з трох гадоў. У мочцы вуха шмат найважнейшых нэрвовых канчаткаў, зьвязаных з вачыма, зубамі, языком і некаторымі іншымі органамі. Пракол у маленькай дзіцячай мочцы можа закрануць гэтыя нэрвовыя канчаткі.

Калі варта пракалоць вушы дзяўчынцы?

Таксама ў часе працэдуры ёсьць рызыка занесьці інфэкцыю, змагацца зь якою яшчэ слабому арганізму будзе досыць цяжка. Акрэм таго, зусім малое дзіця можа нашкодзіць сабе самое — успрымаючы завушніцы як цацку, яно можа пацягнуць іх і пашкодзіць мочку вуха.

Як падрыхтавацца?


У якім бы ўзросьце ні была дзяўчынка, перш як пракалоць ёй вушы, трэба заранёў падрыхтавацца:

— упэўніцца, што ў яе няма ніякіх супрацьпаказаньняў;
— знайсьці спраўджаны салён і добрага адмыслоўца з мэдычнай адукацыяй (важна, каб ён правільна апрацаваў інструмэнты для праколваньня й затым, па працэдуры, мочкі вушэй);
— патлумачыць дзіцяці, як праколваюцца вушкі і як трэба паводзіцца ў часе працэдуры.

Калі варта пракалоць вушы дзяўчынцы?

Колькі трывае гаеньне, якія завушніцы выбраць?


На жаль, ніводзін з спосабаў праколваньня вушэй не бязболевы. Пэрыяд гаеньня трывае ў сярэднім ад 1 да 3 месяцаў — усё залежыць ад індывідуальных асаблівасьцяў арганізму малечы, ейнага імунітэту й слушнасьці догляду за месцамі праколу. Пры недастатковым доглядзе могуць узьнікнуць зачырваньнені, прыпухліны й нават нагнаеньні.

Немалое значэньне мае й правільны выбар завушніцаў. Найперш, яны мусяць быць лёгкія й невялікія памерам. Найлепшы варыянт — маленькія «цьвічкі», колцы ці завушніцы з ангельскім замком з золата ці срэбра. Першыя два месяцы варта насіць трэнавальныя завушніцы ад касмэтоляга, толькі потым іх можна замяніць на любыя іншыя.


Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код