0

Жанчынам, якія жадаюць зацяжарыць, нельга працаваць

Праглядаў: 557
Пасьля доўгіх дасьледаваньняў адмыслоўцы Гарвардзкае школы грамадзкага здароўя прыйшлі да высновы, што між занятасьцю жанчыны на працы ды ейнаю здольнасьцю зацяжарыць існуе простая сувязь. Іншымі словамі, калі жанчына жадае засьнітаць (зачаць) дзіця — ёй лепей зусім не працаваць.

У аснову гэтак цікавых вынікаў леглі асабістыя дадзеныя жанчын, старэйшых за 33 гады. Паведамляюць, што ўсе яны працавалі і пры гэтым жадалі зацяжарыць. У выніку дасьледаваньня навукоўцы атрымалі лічбы: 44% удзельніц экспэрымэнту мелі залішнюю вагу, палілі зь іх 22%, у 33% кабет працоўны дзень доўжыўся 8 гадзінаў, у абавязкі 40% апытаных на працы ўваходзіла падыманьне цяжкасьцяў.

Брытанскія дасьледнікі выявілі, што жанчынам з залішняю вагою, як і тым, якія вымушаныя падымаць цяжкасьці на працы, утрая цяжэй зацяжарыць, чымся іншым кабетам. Прадстаўніцы слабага полу, якія працуюць у камфортавых для іх умовах, як правіла, ня маюць праблемаў з засьніткам (зачацьцем).

Гэтаксама навукоўцы выявілі: калі жанчына ня можа зацяжарыць цягам дастаткова доўгага прамежку часу — яна цалкам сьведама самая намагаецца загрузіць сябе на працы звыш усякае разумнае нормы.


Па матэрыялах: ТЕРРА

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код