0

9 важкіх прычынаў, чаму варта адмовіцца ад цукру

Праглядаў: 668
Чалавек штодзень спажывае прыблізна 100 грамаў цукру пры дапушчальнай норме 50 грамаў для жанчын і 60 грамаў для мужчынаў. Скараціць колькасьць спажыванага цукру неабходна не адно каб зьменшыць вагу ці трымаць яго ў норме. Сапраўдныя перавагі адмовы ад чакалядавых батончыкаў, энэргетыкаў, газіроўкі, садавінавых кактэйляў перавышаюць рызыку зьяўленьня лішніх кіляграмаў.

1. Зьніжэньне рызыкі разьвіцьця ракавых хваробаў


У 2015 годзе зладзілі дасьледаваньне, што паказала: у мышэй, рацыён каторых складалі ежу зь нізкім утрыманьнем цукру, рак малочнае залозы выяўляўся ўдвая радзей, чымся ў мышэй, якія спажывалі цукар больш за норму. Віноўная фруктоза, што паскарае мэтабалізм бялкоў і тлустых кісьляў, што й спрыяюць разьвіцьцю ды прагрэсу распаўсюду раку. Прычым ня толькі раку малочнае залозы. Нацыянальны інстытут анкалёгіі ЗША давёў, што жанчыны і мужчыны, якія практычна адмовіліся ад цукру ды саладошчаў, маюць больш нізкія паказьнікі хваробы на рак лёгкіх, стравахода й тонкае кішкі.

2. Павышэньне роўню разумовых здольнасьцяў


Як вядома, пры трапляньні ў стрававальны шлях цукроза разьбіваецца на глюкозу й фруктозу. Менавіта глюкоза неабходная мозгу, але нават у гэтым выпадку — у абмежаванай колькасьці. Залішняе ўжываньне цукраў з высокім утрыманьнем фруктозы, наадварот, пагаршае функцыі мозга й выклікае нэўразапаленьне. У сталым веку ўсё гэта пагражае разьвіцьцём хваробы Альцгаймэра ды недаўсьціпу. Пры хваробе Альцгаймэра, якую таксама называюць трэцяю разнавіднасьцю дыябэту, сталае спажываньне ежы з высокім утрыманьнем цукру не дазваляе мозгу эфэктыўна выкарыстоўваць яго для атрыманьня энэргіі.

3. Паляпшэньне стану сэрцава-судзіннае сыстэмы


Цукар ня толькі ссоўвае стрэлку вагі ў бок павелічэньня. Дасьледаваньне, у якім прымалі ўдзел 1000 мужчынаў і жанчын (далёка ня ўсе яны мелі залішнюю вагу), паказала, што павышаная рызыка смерці ад хваробаў сэрцава-судзіннае сыстэмы была ў тых, хто злоўжываў ежаю з высокім утрыманьем цукрозы. У іх найчасьцей дыягназаваліся гіпэртанія, атэрасклероз, ішэмічная хвароба, судзінныя хваробы, кардыяміяпатыя, сэрцавая арытмія й г.д.

4. Адпор карыесу


Вынікі дасьледаваньня Ўошынґтанскае школы стаматалёгіі чарговы раз даводзяць, што чым меней салодкага зьядае чалавек, тым радзей ён пакутуе на карыёзнае пашкоджаньне зубоў.

5. Здаровая печань


Усё часьцей у друку зьяўляецца інфармацыя пра тое, што спажываньне цукру мае кантралявацца гэтак сама, як і ўжываньне алькаголю. Да такога ж выніку прыйшлі й навукоўцы Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Францыска. Яны заяўляюць, што мэтабалічныя шляхі цукрозы ды алькаголю ідэнтычныя, ды што і той, і другі прадукт можа пашкодзіць печань. Рызыка пашкоджаньня мінімальная яшчэ й таму, што пры выключэньні гэтага прадукту ў арганізм пачынае трапляць дастатковая, а не залішняя колькасьць калёрыяў.

6. Зьніжэньне рызыкі разьвіцьця цукроўкі


Лішняя вага й дыябэт другога тыпу не заўжды йдуць поруч. Адпаведна са зьвесткамі Нацыянальнага інстытуту здароўя прыблізна 15% «хронікаў» маюць нармалёвую вагу. Што ж выклікае цукроўку? Галоўны віноўнік — цукар. Дасьледаваньні клінікі Мэёў (Mayo Clinic) паказваюць, што рызыка разьвіцьця дыябэту 2-га тыпу павялічваецца на 26%, калі папросту 2-3 разы за дзень піць падсалоджаныя напоі.

7. Паляпшэньне стану скуры


Цукар спрыяе выпрацоўваньню прадуктаў глікаваньня. Гэтыя шкодныя малекулы «нападаюць» на бялкі скуры — элястын і калаген. Іх разбурэньне спрыяе зьяўленьню зморшчынаў і заломаў ды выклікае правісаньне скуры.

8. Падаўжэньне жыцьця


Рак, хваробы сэрцава-судзіннае сыстэмы ды печані, выкліканыя злоўжываньнем цукру, натуральна, не прадоўжаць жыцьця чалавека. Аналягічна гэты прадукт дзеіць і на мышэй: мышы-ласуны паміралі ўдвая часьцей за тых сваіх субратоў, якія атрымлівалі стандартавы, здаровы рацыён.

9. Добры настрой


У прыхільнікаў нездаровай ежы рызыка разьвіцьця дэпрэсіі на 40% вышэйшая, чымся ў заўзятараў здаровага харчаваньня. Рэч у тым, што ў аматараў салодкага выпрацоўваецца трываласьць да інсуліну, і мозг пачынае выпрацоўваць усё меней гармону добрага настрою — дапаміну. Мазгавы ж цэнтар здавальненьня патрабуе вызваленьня нэўрамэдыятараў (дапаміну) у звычайнай колькасьці, і чалавек, як наркаман, спажывае ўсё болей салодкага.

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код