0

Вынайшлі «чакаляду прыгажосьці»

Праглядаў: 916
Навукоўцы з Кеймбрыджзкага ўнівэрсытэту вынайшлі й запатэнтавалі чакаляду, што паляпшае фізіялягічныя працэсы ў скуры, прыдаючы эпідэрмісу 50-гадовых людзей біялягічныя характарыстыкі, уласьцівыя скуры ў 30-гадовым узросьце. Вытворчасьць інавацыйнае чакаляды пад назваю «Esthechoc» ужо пачатая ў Брытаніі кампаніяй «Lycotec».

Вынайшлі «чакаляду прыгажосьці»

Падчас клінічных правяраньняў і мэдычных дасьледаваньняў, у якіх прынялі ўдзел больш за 3 тысячы добраахвотнікаў узростам ад 50 да 60 гадоў, у паддосьледных пасьля чатырох тыдняў спажываньня чакаляды «Esthechoc» назіралася заўважнае паляпшэньне крывезабесьпячэньня ў тканках скуры. Гэты эфэкт дасягаўся дзякуючы значнаму павышэньню роўню антыаксыдантаў у крыві, а канчатковым вынікам было зьмяншэньне зморшчынаў і абвісаньня скуры.

Вынайшлі «чакаляду прыгажосьці»

Паводле заявы вытворцаў, у кожнай плітцы інавацыйнае чакаляды месьціцца ўсяго 38 кілякалёрыяў, таму прадукт пасуе дыябэтыкам і асобам, якія трымаюцца нізкакалярыйнае дыеты. У кожнай плітцы чакаляды вагою 7,5 грамаў месьціцца антыаксыдант астаксантыны, што паводле колькасьці можна параўнаць да зьмесьціва ў рыбіным тлушчы, а таксама дозу поліфэнолаў какавы, кратную 100-грамовай плітцы чорнае чакаляды. Таксама вытворцы адзначаюць, што гэты прадукт ня будзе рэалізоўвацца праз супэрмаркеты й дыскаўнтэры. Пушка «Esthechoc» з 21 пліткаю чакаляды каштуе € 45.
Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код
Пытаньне:
Адказ:*