0

Рост заробкаў у мужчынаў спрыяе адмове ад паленьня

Праглядаў: 476
Група навукоўцаў з Цэнтру мэдычных дасьледаваньняў і аховы здароўя ЗША апублікавала ў часопісе «Annals of Epidemiology» вынікі сваёй працы. Адмыслоўцы, засноўваючыся на выніках свайго дасьледаваньня, выявілі: рост заробкаў у мужчынаў можа прывесьці да адмовы ад нікатыну.

Досьледы рабіліся з 1999 да 2009 году. Цягам дзесяці гадоў навукоўцы назіралі за роўнем заробкаў і стаўленьнем да паленьня людзей векам 21–65 гадоў. У выніку статыстыка паказала пяціадсоткавае зьніжэньне распаўсюду паленьня пры адначасовым павышэньні заробкаў на 10%.

Цікава, але адносна жанчын такой узаемасувязі між заробкам і цягаю да нікатыну навукоўцы ня выявілі. Дасьледнікі адзначаюць, што такія вынікі зь іхнае працы даюць магчымасьць казаць пра яшчэ адзін спосаб барацьбы з паленьнем — неабходна проста павысіць мінімальны заробак мужчынскай палове насельніцтва.

Выявілі памылку ці "мёртвую" спасылку?

Вылучыце праблемны фрагмэнт мышкаю й націсьніце CTRL+ENTER.
У вакне, што зьявілася, апішыце праблему й адпраўце Адміністрацыі рэсурсу.

Камэнтары:0

ДАДАЦЬ КАМЭНТАР

Увядзіце код:*
абнавіць, калі ня бачны код